Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем мазгол – рэгіянальную сілезскую страву (РЭЦЭПТ)

17.09.2021 16:35
Страву падаём з тушанымі рабрынкамі або свежым смажаным беконам.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем мазгол – рэгіянальную сілезскую страву
 -
Мазгол - традыцыйная сілезская стравафота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

1 кг бульбы
500 г квашанай капусты
2 лыжкі хатняга сала з праслойкай
соль


Бульбу памыйце, ачысціце і адварыце ў кіпячай падсоленай вадзе да мяккасці.
Прамыйце квашаную капусту і варыце да гатовасці. Калі капуста вельмі кіслая, можаце зліць ваду адразу пасля закіпання і зноў пачаць варыць, заліўшы свежай вадой.

Пасля варэння капусту адцадзіць і злучыць з адваранай бульбай. Усё размяць з парэзаным і падсмажаным салам. Падаваць з тушанымі рабрынкамі або свежым смажаным беконам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец