Беларуская Служба

Сёння ў Варшаве пад будынкам крамы Ікеа пройдзе пікет беларускай дыяспары

18.09.2021 08:51
 Шведская кампанія закупае драўніну ў беларускага рэжыму на сотні мільёнаў долараў штогод. 
Вырубка леса ў БеларусіНАУ

Сёння ў Варшаве пад будынкам крамы Ікеа пройдзе пікет беларускай дыяспары, якая патрабуе ад кампаніі спыніць закупку драўніны ў Беларусі. Уведзеныя сектаральныя санкцыі не ахапілі дрэваапрацоўчую галіну. Продаж лесу прыносіць беларускім уладам велізарны даход, а вырубка лесу мае маштабны характар.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне вядзе перамовы з еўрапейскімі структурамі аб увядзенні санкцый на гэтую галіну эканомікі. Кіраўні НАУ Павал Латушка аднак адзначае, што кожны можа дапамагчы справе. Па-першае, беларускія дыяспары могуць пікетаваць крамы Ікеа.

-Арганізуйце падобныя акцыя каля крамаў і прадстаўніцтваў Ікеа. Шведская кампанія закупае драўніну ў беларускага рэжыму на сотні мільёнаў долараў штогод. Другое: дасылайце нам доказы незаконнай вырубкі і продажу беларускага леса ў краіны Еўропы. Гэта дапаможа нам вырашыць пытанне спынення фінансавання рэжыма еўрапейскімі арганізацыямі пры дапамозе закупкі беларускай драўніны.

Павал Латушка таксама заклікае фіксаваць на фота і відэа выпадкі незаконнай вырубкі лясоў і перадаваць іх у незалежныя СМІ.

ав

Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зліквідаваў Таварыства беларускай школы

17.09.2021 15:11
Арганізацыя сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасці.