Беларуская Служба

Вучні і эксперты абмеркавалі значэнне Сілезскіх паўстанняў

21.10.2021 13:30
Гістарычны ўрок адбыўся ў Бельведэры ў рамках адукацыйнага праекту, падрыхтаванага з нагоды 100-годдзя Сілезскіх паўстанняў.
      .
Вучні і эксперты абмеркавалі значэнне Сілезскіх паўстанняў.PAP/Andrzej Lange

Сілезскія паўстанні і іх наступствы абмяркоўвалі вучні сілезскіх ліцэяў з экспертамі падчас лекцыі, якая прайшла ў Бэльвэдэры – сядзібе прэзідэнта Польшчы. «Урок РП» – гэта адукацыйны праект, які ажыццяўляе Канцылярыяй прэзідэнта Польшча.

Дэбаты «Сілезскія паўстанні і іх наступствы» завяршылі святкаванне сотай гадавіны трох паўстанняў у Сілезіі, сказаў дарадца прэзідэнта Анжэй Васька(Andrzej Waśko):

-Калі мы глядзім на сілезскія падзеі, якія адбыліся 100 гадоў таму, то мы бачым маладых паўстанцаў, якія сваімі дзеяннямі і адвагай пацвярджалі, што яны хочуць быць палякамі; што хочуць жыць у межах свабоднай і незалежнай Польшчы.

Вучні Агульнаадукацыйнага ліцэю № 1 імя Сілезскіх паўстанцаў у Рыбніку кажуць, што памяць пра паўстанні ў іх рэгіёне вельмі важная:

- Гэта падобным чынам, як у выпадку Варшаўскага паўстання. Мы таксама маем пра што ўспамінаць і да чаго вяртацца. Гэта была трагедыя для жыхароў Сілезіі, што да паўстанні наогул адбыліся.

- Трэба памятаць, паколькі гэта наш рэгіён, нашыя родныя мясціны і нашыя продкі, якія тут змагаліся.

-Калі б не гэтыя паўстанні, то магчыма цяпер Сілезіі не было б у Польшчы.

Прафесар Марэк Бялокур (Marek Białokur) з Апольскага універсітэта кажа аб неабходнасці распаўсюджвання гісторыі паўстанняў у Сілезіі:

-Мы ў Сілезіі памятаем і гаворым пра паўстанні. Узнікае пытанне, колькі пра гэтыя падзеі ведаюць палякі, напрыклад на ўзбярэжжы. Зразумела – гэта рэгіянальная гісторыя, але змаганне за Сілезію, у тым ліку палітычнае, гэта частка барацьбы за тэрытарыяльны, палітычны і эканамічны кшталт польскай дзяржавы.

Лёс Верхняй Сілезіі, дзе пражывалі палякі і немцы, вырашаўся з моманту атрымання Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе. У 1919-1921 гадах на Сілезіі адбыліся тры паўстанні, выкліканыя расчараваннем палякаў вынікамі рэферэндуму па справе межаў рэгіёну, прадыктаванага Версальскім дагаворам. Першае Сілезскае паўстанне было задушанае немцамі праз дзесяць дзён пасля пачатку, то бок 26 жніўня 1919 года. Спроба нямецкіх сепаратыстаў захапіць тэрыторыю, на якой адбываўся плебісцыт, і напады на палякаў прывялі да выбуху другога паўстання ў 1920 годзе. Аднак толькі трэцяе паўстанне ў 1921 годзе прычынілася да больш карыснага для Польшчы падзелу Верхняй Сілезіі.

IAR/аз

*****************************

Канцэрн Total утойваў доказы ўплыву сваёй дзейнасці на змены клімату

France 2: Нафтавы гігант не толькі ведаў пра шкодныя наступствы сваёй дзейнасці, але і супрацьдзейнічаў барацьбе за экалогію.

Французскі канцэрн Total – адзін з пяці найбуйнейшых нафтавых канцэрнаў свету – дзесяцігоддзямі хаваў інфармацыю пра змены клімату. Гэта вынік даследаванняў французскіх навукоўцаў і журналістаў тэлебачання France 2.

На працягу многіх гадоў Total пераконваў, што яго дзейнасць не наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю і выступаў супраць зялёнай трансфармацыі гаспадаркі.

Тэму працягвае карэспандэнт Стэфан Фольтцэр:

- Французскія даследчыкі апублікавалі артыкул у навуковым часопісе Global Environmental Change. З яго вынікае, што нафтавы канцэрн Total ведаў пра змены клімату, выкліканыя выкарыстаннем выкапнёвага паліва, ужо ў 1971 годзе. Тады кіраўніцтва кампаніі атрымала справаздачы навукоўцаў, у якіх паведамлялася, што павелічэнне выкідаў вуглякіслага газу прывядзе да глабальнага пацяплення, раставання леднікоў і павышэння ўзроўню мора. Нягледзячы на гэта, кіраўніцтва кампаніі адмаўляла існаванне змены клімату да 1990-х гадоў. Кампанія таксама выступала супраць дзеянняў палітыкаў, якія хацелі абмежаваць здабычу выкапнёвых паліваў і скараціць выкіды вуглякіслага газу, паведамляе TV France 2.

Аўтары расследавання кажуць, што ўпершыню ўдалося даказаць, што французская нафтавая кампанія ўтойвала інфармацыі аб змене клімату. У 2017 годзе аналагічныя абвінавачванні гучалі ў адрас амерыканскай кампаніі ExxonMobil. Канцэрн Total адхіліў абвінавачванні і запэўніў, што з 2015 года ўдзельнічае ў экалагічнай трансфармацыі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка