Беларуская Служба

23 кастрычніка 1956 году ў Будапешце на вуліцы выйшла 200 тысяч чалавек

23.10.2021 09:46
Пачалося антыкамуністычнае паўстанне ў Венгрыі.
Аўдыё
  • 23 кастрычніка 1956 году ў Будапешце на вуліцы выйшла 200 тысяч чалавек
   1956 .
Паўстанне ў Венгрыі 1956 г.https://hu.wikipedia.org/wiki/1956-os_forradalom#/media/F%C3%A1jl:1956_a_budapesti_Szt%C3%A1lin-szobor_elgurult_feje_fortepan_93004.jpg

У кастрычніку 1956 году распачалося венгерскае паўстанне, якоя сталася вынікам росту антыкамуністычных настрояў з аднаго боку, і сур’ёзнага ўнутрыпалітычнага канфлікту «Венгерскай партыі працоўных» паміж сталіністамі на чале з Мацьясам Ракашы, якога называлі «лепшым вучням Сталіна», і рэфармістамі пад кіраўніцтва Імрэ Надзя.

Імрэ Надзь, як прыхільнік глыбокіх эканамічных рэформаў і дэсталінізацыі, атрымаў вялікую падтрымку з боку венгерскага насельніцтва, асабліва інтэлігенцыі, але быў адхілены ад усіх важных палітычных пасадаў і выключаны з партыі, што і сталася каталізатарам паўстання.

Пачатак палітычнага супраціву паклалі венгерскія студэнты, якія сфарміравалі 16 патрабаванняў да ўлады, між іншым, прызначэнне Імрэ Надзя прэм’ер-міністрам, вывад савецкіх войскаў і знос помнікаў Сталіну.

23 кастрычніка 1956 году пачалася дэманстрацыя ў Будапешце, у якой прыняло ўдзел 200 тыс. чалавек.

Камуністычнае кіраўніцтва Венгрыі не ведала як рэагаваць на пратэсты, што прывяло да іх пашырэння і радыкалізацыі. Савецкі пасол ў Венгрыі Юры Андропаў, пісаў у сваіх запісках, пра «неабходнасць пільнага ўмяшальніцтва Масквы» ў сітуацыю.

Справа пагоршылася, калі па дзяржаўнаму радыё выступіў першы сакратар ЦК ВКП Эрнё Герэ і рэзка асудзіў пратэстоўцаў. У адказ вялізарная група дэманстрантаў паспрабавала ўварвацца ў будынак радыё, у выніку чаго пачаліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і службамі бяспекі, якія ахоўвалі будынак.

Увечары 23 кастрычніка паявіліся першыя забітыя і параненыею

Пратэстоўцы разбройвалі вайскоўцаў, некаторыя ваенныя пераходзілі на бок паўстанцаў. Паўстанцы захоплівалі паліцэйскія ўчасткі. 

Уначы савецкае вайсковае кіраўніцтва прыняло рашэнне ўвесці ў Будапэшт вайсковыя часткі Спецыяльнага корпусу «дзеля аднаўлення парадку і стварэння ўмоваў для мірнай працы».

У выніку ў Будапешт увайшло 6000 вайскоўцаў, 290 танкаў і 160 бронетранспарцёраў.
25 кастрычніка пачаліся першыя сутыкненні ў выніку чаго загінула больш за 60 чалавек, а звыш 200 было паранена. Дзеля таго, каб вырашыць крызіс, з пасадаў былі адхілены першы сакратар ЦК ВКП, (новым кіраўніком быў прызначаны Янош Кадар) і кіраўнікі сілавых структураў. Але гэтыя рашэнні былі прынятыя вельмі позна.


Паўстанне радыкалізавалася, пачаліся вулічныя расправы над камуністамі і агентамі венгерскай бяспекію

З вязніцаў было вызвалена каля 13 тыс., зняволеных, у тым ліку крымінальнікаў, што яшчэ больш абвастрыла сітуацыю. 31 кастрычніка савецкае кіраўніцтва прыняло рашэнне пра маштабнае ўвядзенне войскаў. Гэтаму спрыяў суэцкі крызіс, які абвастрыў сітуацыю на Блізкім Усходзе, у выніку чаго ЗША заявілі, што прытрымліваюцца палітыкі нейтралітэту ў венгерскіх падзеях.
1-3 лістапада распачалася вайсковая аперацыя «Віхор».

Паўстанне было падаўлена напрыканцы снежня 1956 году. У выніку баёў з боку паўстанцаў загінула больш за 2,5 тыс. чалавек, каля 20 тыс. было паранена. Пасля падаўлення паўстання прайшлі судовыя працэсы, каля 350 чалавек было пакарана смерцю, сярод іх Імрэ Надзь.

Павал Усаў