Беларуская Служба

Апытанне: Палякі хочуць, каб на польска-беларускай мяжы маглі працаваць журналісты

28.10.2021 14:58
У памежнай зоне ўведзена надзвычайнае становішча, якое забараняе журналістам (і ўсім тым, хто там не пражывае) там знаходзіцца і працаваць. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Engin_Akyurt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Газета «Rzeczpospolita» правяла адмысловае апытанне. Нагадаю, у памежнай зоне ўведзена надзвычайнае становішча, якое забараняе журналістам (і ўсім тым, хто там не пражывае) там знаходзіцца і працаваць.

Выданне адзначае, што рашэнне польскага ўраду выклікае шмат спрэчак і незадавалненняў. Кампанія IBRiS правяла адмысловае апытанне аб стаўленні польскага грамадства.

На пытанне, ці ўрад павінен упусціць на тэрыторыю, ахопленую надзвычайным становішчам, дабрачынныя арганізацыі, 60,8% апытаных адказалі, што так. На такое ж пытанне ў дачыненні да журналістаў станоўча адказала 51,6%. У сваю чаргу 33% апытаных лічаць, што там павінны працаваць толькі памежнікі, войска і паліцыя. 5,1% чалавек не маюць меркавання па гэтым пытанні.

Ці такія адказы азначаюць змену стаўлення да сітуацыя на мяжы? Неабавязкова. –Дапамога не азначае згоды на тое, каб прапускаць мігрантаў, – тлумачыць Марцін Дума з IBRiS. – Ацэнка палітыкі ўраду на мяжы надалей застаецца станоўчай, незалежна ад таго, хто праводзіць апытанне, – дадае Дума.

ав