Беларуская Служба

Іншаземец будзе зарабляць удвая больш, чым паляк

24.11.2021 14:31
Спрэчны рэгламент прайшоў праз Сейм Польшчы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

З наступнага года замежнікі, якія прэтэндуюць на атрыманне дазволу на працу і дазволу на жыхарства ў Польшчы, павінны будуць зарабляць не менш за 3010 злотых у месяц, нават калі яны працуюць толькі на паўштату ці на кантрактнай аснове. Гэта значыць, што паляк, працаўладкаваны на паўштату, атрымае ў 2022 годзе 1505 злотых (без адлічэння падатку), а іншаземец – удвая больш, піша money.pl.

Закон прадугледжвае, што з наступнага года замежнікі, якія хочуць атрымаць від на часовае знаходжанне і працу ў Польшчы, павінны пацвердзіць, што яны будуць атрымліваць не менш за мінімальны заробак, гэта значыць з наступнага года гэта будзе 3010 злотых брута ў месяц. І не важна, колькі часу яны будуць працаваць, а таксама незалежна ад формы кантракту.

У абгрунтаванні акта ўрад напісаў, што замежнік не ў сябе дома і таму павінен мець гарантаваны пражытачны мінімум. Аднак, такая аргументацыя не падабаецца многім экспертам па пытанні працаўладкавання. Яны адкрыта кажуць пра дыскрымінацыю палякаў.

З іншага боку, адзначаецца, што калі працадаўца або агенцтва па працаўладкаванні да гэтага часу працаўладкоўвалі замежнікаў на няпоўны працоўны дзень, то ў асноўным для таго, каб эканоміць на сацыяльных узносах, таму добра, што дзякуючы новым рэгламентам гэтая практыка будзе затарможана.

Агенцтвы працы адзначаюць, што ў рэальнасці замежнікі прыязджаюць у Польшчу, каб зарабіць, а таму працуюць на поўную стаўку, а нават значна больш.

ав

Мінфін Польшчы змагаецца з выплатай заробкаў "у канверце"

23.11.2021 16:03
Новыя правілы павінны ўступіць у  сілу на пачатку наступнага года.