Беларуская Служба

Падчас пандэміі ў свеце пагоршылася сітуацыя з хатнім гвалтам

01.12.2021 18:00
Кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкалася ў сваім жыцці з фізічным ці сексуальным гвалтам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Plantic

Газета Polska піша пра тое, што падчас пандэміі ў свеце пагоршылася сітуацыя з хатнім гвалтам.

Паводле апошняга дакладу ААН «Жанчыны», кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкалася ў сваім жыцці з фізічным ці сексуальным гвалтам. Але гэта дадзеныя да пандэміі, якая яшчэ больш пагоршыла сітуацыю.

Абмежаванне ў выхадзе з дому, ізаляцыя і эканамічная ўразлівасць павялічылі рызыкі хатняга гвалту для жанчын ва ўсім свеце.

Прывядзём некаторыя лічбы з публікацыі: кожная пятая жанчына сутыкалася з гвалтам з боку свайго мужа ці партнёра. Каля 12-15 працэнтаў жанчын пасля 16-годдзя жывуць у адносінах з тымі, хто мае схільнасць да гвалту. 25 працэнтаў злачынстваў, звязаных з гвалтам у дачыненні да жанчын, былі здзейсненыя іх мужамі ці партнёрамі. Больш за тое, 70 працэнтаў забойстваў жанчын былі здзейсненыя іх мужамі ці партнёрамі. То бок небяспеку нясуць самыя блізкія людзі.

Важна адзначыць, што на бяспеку жанчын не ўплывае выхаванне, даходы, этнічнае паходжанне, узрост і веравызнанне.

Гэта дадзеныя глабальнага даследавання. Што тычыцца Польшчы, выданне піша, што нязначна зменшылася колькасць забойстваў як жанчын, так і мужчын. Найбольш уразлівыя асобы, якія выхоўваюцца ў няпоўных сем’ях, а таксама адзінокія людзі.

вх