Беларуская Служба

Маладых палякаў спакушае праца за мяжой, а слабы злоты ўзмацняе тэндэнцыю

02.12.2021 10:44
Часцей за ўсё аб выездзе за мяжу думаюць маладыя людзі 25–34 гадоў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Перспектыва лепшага заробку і больш высокага ўзроўню жыцця на Захадзе – галоўныя аргументы на карысць эканамічнай эміграцыі, пра якую думае кожны шосты паляк. Часцей за ўсё аб выездзе за мяжу думаюць маладыя людзі 25–34 гадоў, піша выданне Rzeczpospolita.

Нягледзячы на добрую сітуацыю на ўнутраным рынку працы, уключаючы самы нізкі ўзровень беспрацоўя з моманту пачатку пандэміі (5,5% у кастрычніку), больш за 16% палякаў думаюць пра эканамічную эміграцыю на працягу наступнага году. У тым ліку 7% апытаных у гэтым упэўненыя. Апытанне было праведзена ў верасні бягучага году.
Рост цікавасці да выезду на працу за мяжу быў бачны ўжо ў апытанні з канца мінулага года, калі аб такіх планах заявілі 17,7% рэспандэнтаў. На той момант, аднак, зарэгістраванае беспрацоўе дасягала 6,3% і ніхто не чакаў пазітыўных змен на рынку працы.

Тым не менш, пераважная большасць (82%) палякаў не думаюць з'яжджаць, а найбольш важная прычына – гэта іх прывязанасць да родных і блізкіх у Польшчы (больш за 66%).

Для большасці (амаль 80%) ахвотных зʼехаць на Захад галоўным аргументам зʼяўляюцца больш высокія заробкі, прывабнасць якіх дадаткова павышаецца за кошт паслаблення злотага. У Германіі, якая застаецца пераважнай кірункам эканамічнай эміграцыі, няма недахопу ў стабільнай і добра аплачванай працы (асабліва для спецыялістаў). Кожны трэці патэнцыйны эмігрант хацеў бы там працаваць. Гэта ўдвая больш, чым у Нідэрландах, якія занялі другое месца.

ав

Інфляцыя ў Польшчы за лістапад склала 7,7%

30.11.2021 15:46
Назіраецца інфляцыя самая вялікая са студзеня 2000 года.