Беларуская Служба

Дзеці ў садку гулялі ў распяцце

06.12.2021 16:49
Доктар Маёрчык лічыць, што такія гульні ў дзіцячым садку не павінны заставацца без увагі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзеці ў дзяржаўным садку ў Гдыні рабілі выгляд, што забіваюць цвікі ў рукі і ногі. Ініцыятарам гульні стаў хлопчык, які ўдзельнічае ў занятках па рэлігіі, – паведамляе Gazeta Wyborcza.– Такія гульні ў садку не павінны заставацца без каментара, – падкрэслівае педагог Марта Маёрчык.

Пра забаву расказаў маці чатырохгадовы хлопчык Шыман. Яго бацькі агностыкі.

– Аднойчы я вяду сына ў садок, і ён пачынае расказваць, як яны гулялі з іншымі дзецьмі ў распяцце Ісуса Хрыста, прыбіваючы рукі і ногі, каб пакутаваць. Ініцыятарам гульні стаў хлопчык, які наведваў урокі рэлігіі. Я чалавек, які выхаваны не перашкаджаць іншым. Побач з расчараваннем у мяне паўстала думка, што я не буду ўсчынаць шум, аднак гісторыя з цвікамі мяне раззлавала, – кажа бацька, які просіць застацца ананімным.

- Смерць Ісуса Хрыста на крыжы – гэта абстракцыя для дзіцяці ў садку, яно не ахоплівае гэтага сваім розумам, – тлумачыць педагог Марта Маёрчык, выкладчык варшаўскага прыватнага універсітэта SWPS. – Мяркую, што падручнікі па выкладанні рэлігіі ў садку адаптаваныя да ўзросту дзяцей, якія павінны даведацца пра самыя галоўныя каталіцкія святы і ўсё.

Доктар Маёрчык лічыць, што такія гульні ў дзіцячым садку не павінны заставацца без увагі.

– Перш за ўсё, трэба спытаць у хлопчыка, чаму ён ініцыяваў такую ​​гульню, і растлумачыць яму, што смерць Хрыста на крыжы не павінна быць прадметам гульні, і што гэта не робіцца, таму што вернікам можа быць прыкра, – кажа доктар Маёрчык.

Кіраўніцтва садка сказала, што нічога не ведае пра гульню дзяцей у распяцце.

яс