Беларуская Служба

Польскае грамадства старэе: На аднаго пенсіянера працуе не больш за 4, а менш за 3 чалавекі

28.01.2022 11:02
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала вынікі леташняга нацыянальнага перапісу насельніцтва.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tonda Tran/ Shutterstock

Паводле папярэдніх вынікаў леташняга Нацыянальнага перапісу насельніцтва і жылля, колькасць насельніцтва Рэспублікі Польшча склала 38 179 800 чалавек, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. Такім чынам, колькасць насельніцтва Польшчы была на 0,9% меншай у параўнанні з вынікамі перапісу з 2011 года. За дзесяцігоддзе на больш за 1,8 мільёна чалавек павялічылася група грамадзян ва ўзросце 60-65 гадоў. Такім чынам ужо больш, чым кожны 5-ы жыхар Польшчы старэйшы за 60 гадоў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць пра тое, што ў параўнанні з 2011 годам колькасць жанчын зменшылася на 187,8 тыс. (г.зн. 0,9%), а колькасць мужчын – на 144,4 тысячы (г.зн. 0,8%). Насельніцтва Польшчы скарацілася на 332 тысячы чалавек на працягу дзесяцігоддзя. За гэты час выразна, то бок амаль на 5%, павялічылася доля насельніцтва пасляпрацоўнага ўзросту (з 16,9% да 21,8%,). Затое людзей працаздольнага ўзросту становіцца ўсё менш – 60%. Дзесяць гадоў яны складалі 64,4%.

Паводле дадзеных перапісу, у Польшчы было 15,2 мільёна кватэр, што азначае рост на 12,6% у параўнанні з перапісам 2011 года, а колькасць будынкаў павялічылася амаль на 800 тысяч, гэта значыць на 13,3%.
Нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля праводзіўся на тэрыторыі Польшча ў перыяд з 1 красавіка па 30 верасня 2021 года па стане на 31 сакавіка 2021 года, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.

аз