Беларуская Служба

Актывістка С. Спурэк дзейнічае згодна прынцыпу «спачатку з цябе смяюцца, а пазней ты перамагаеш»

28.01.2022 16:43
Яна высоўвае шакуючыя прапановы забараніць жывёлагадоўлю і адмовіцца ад спажывання малочных прадуктаў.
Sylwia Spurek podczas debaty Międzynarodowy Dzień Eliminacji Przemocy Wobec Kobiet oraz stan zaawansowania ratyfikacji Konwencji Stambulskiej.
Sylwia Spurek podczas debaty "Międzynarodowy Dzień Eliminacji Przemocy Wobec Kobiet oraz stan zaawansowania ratyfikacji Konwencji Stambulskiej".europarl.europa.eu

Polityka піша пра, бадай, самую вядомую апошнім часам сваёй амаль што скандальнай дзейнасцю актывістку левых сілаў Сільвію Спурэк (Sylwia Spurek). Няма другога польскага палітыка, які цешыцца такім зацікаўленнем жоўтай прэсы, як яна. Часцей за ўсё медыя прыводзяць яе шакуючыя выказванні з заклікамі забараніць гадоўлю жывёлы на мяса, перастаць есці яйка і малочныя прадукты.

Сільвія Спурэк – па адукацыі юрыстка, па перакананнях феміністка, якая доўгі час дзейнічала ў няўрадавых арганізацыях, якія змагаліся за правы жанчын, а цяпер яна з’яўляецца дэпутаткай Еўрапейскага парламенту, дзе таксама займаецца правамі жанчын, асоб з абмежаванымі магчымасцямі, жыхарамі вёсак, пажылымі, слабейшымі жыхарамі, а таксама змагаецца за правы жывёлы. У польскай палітыцы яна – адзіная веганка, а ва ўсім Еўрапарламенце ёсць пяць дэпутатаў, якія харчуюцца толькі расліннымі прадуктамі.

Спурэк прапануе забараніць выкарыстоўваць жывёлу ў цырках і дэльфінарыях, забараніць адкрываць новыя пункты жывёлагадоўлі, выкарыстоўваць звяроў у лабараторыях, а нават да 2040 года цалкам забараніць жывёлагадоўлю. Яна змагаецца таксама з паляваннямі і рыбалоўствам. Сама актывістка любіць паўтараць словы Махатмы Гандзі, які казаў: «Спачатку цябе ігнаруюць, пазней з цябе смяюцца, потым з табой змагаюцца, а пазней ты перамагаеш».

нг