Беларуская Служба

Вядомыя лэйблы заключылі кліматычны пакт

11.02.2022 14:25
У яго рамках яны абавязаліся не прычыняцца да выкідаў СО2, а таксама інфармаваць пра тое, як музычная прамысловасць уплывае на навакольнае асяроддзе.
Аўдыё
  • Вядомыя лэйблы заключылі кліматычны пакт
.
.andreas160578/pixabay.com/CC0

У адказ на кліматычную канферэнцыю ў Глазга ў снежні была пакліканая ініцыятыва Music Climate Pact, у рамках якой лэйблы гуказапісу абавязаліся дасягнуць нулявых выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу да 2050 году. Вядомыя лэйблы, на чале з Sony, Warner, Warp Records,!K7, czy Ninja Tune, заключылі экалагічны пакт. У яго рамках яны абавязаліся не прычыняцца да выкідаў СО2, падтрымліваць артыстаў у выказваннях пра змены клімату, а таксама інфармаваць пра тое, як музычная прамысловасць уплывае на навакольнае асяроддзе.

Музычны журналіст, мастацкі дырэктар Рolish hip-hop Festival Давід Барткоўскі адзначае, што ўся музычная галіна, уключаючы арганізацыю канцэртных трасаў, вытворчасць кампакт-дыскаў ці вінілавых пласцінак, а нават стрымінг маюць вялікі ўплыў на навакольнае асяроддзе.

-Усе ключавыя лэйблы заключылі пакт. Кампаніі будуць размаўляць з музыкамі, каб яны адукавалі сваіх прыхільнікаў. Думаю, што ў гэтым кантэксце гэта вельмі важна. Першыя падлікі і прагнозы паказваюць, што змяншэнне выкідаў нават на 50% можна дасягнуць ужо ў 2030 годзе. У сваю чаргу мэта нулявых выкідаў пастаўлена на 2050 год.

Music Climate Pact – гэта не першая ініцыятыва музычнай галіны па барацьбе са зменамі клімату. Экалагічныя трэнды працяглы час рэкламуюць, напрыклад, музыкі Massive Attack ці Radiohead, якія некалькі гадоў таму з навукоўцамі нават палічылі вугляродны след, які пакідаюць іх канцэртныя трасы, расказвае Вераніка Міхаляк з арганізацыі Heal Polska.

- Яны папрасілі падлічыць вугляродны след тура. А лічыць было што. Акрамя перавозкі саміх удзельнікаў, перавозкі абсталявання, перавозкі каманд, якія арганізоўваюць канцэрт, ёсць яшчэ, напрыклад, пытанне выкарыстання аднаразовага пластыкавага посуду. Мы гаворым тут пра шырэйшы экалагічны кантэкст, не толькі ў плане выкідаў цяплічных газаў. І гэта не толькі пластык, але і прыстасаванне ўсёй сферы грамадскага харчавання, якая падтрымлівае канцэрты і фестывалі. Таксама падчас музычных мерапрыемстваў усё часцей рэкамендуецца прадаваць веганскую або вегетарыянскую ежу. Як вядома, вытворчасць мяса таксама ўносіць значны ўклад у змяненне клімату і выкіды парніковых газаў.

Партал djpromotion.com.pl, піша што экалогія ў івэнт-індустрыі – гэта не толькі тэорыя. Ужо ёсць першыя канкрэтныя ідэі, напрыклад, навушнікі з вінілавага матэрыялу. Студыя ў музычнай краме ў Інданезіі зроблены з некалькіх сотняў кілаграмаў перапрацаванага пластыку. У шатландскім Глазга начны клуб пад назвай SWG3 пратэставаў новую сістэму, якая будзе выкарыстоўваць цяпло цела наведвальнікаў і персаналу для падключэння асвятлення, музыкі і электрычнасці ў клубе. На аб'екце падлічылі, што дзякуючы новай сістэме ён будзе эканоміць 70 тон CO2 у год.

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце