Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім кракаўскія паўмесяцы (РЭЦЭПТ)

15.02.2022 09:08
Гэтая выпечка водарная, смачная, арыгінальная і простая.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім кракаўскія паўмесяцы
Салодкія паўмесяцыфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паўмесяцы

250 г сметанковага масла пакаёвай тэмпературы

5 яек

1 шклянка цукру

1 чайная лыжка разрыхляльніка

50 г какавы

200 г мукі

2 сталовыя лыжкі апельсінавага лікёру (па жаданні)

200 г цукровай пудры

Сметанковае масла старанна разатрыце ў лёгкі крэм з цукрам. Дадайце жаўткі ў крэм і працягвайце размешваць. Затым дадайце муку, разрыхляльнік, лікёр і какаву, мяшаючы. Узбіце бялкі, дадайце іх у масу – акуратна памешваючы лыжкай або венчыкам, каб не парушылася структура ўзбітых бялкоў.

Выліце цеста на прамавугольную форму, засланую пергаментам, і выраўняйце паверхню, бо цеста даволі шчыльнае.

Выпякайце 20-25 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў альбо 200 градусаў без канвекцыі. Выняўшы яго, дайце яму цалкам астыць.

Нарэжце паўмесяцы круглай шклянкай і пасыпце цукровай пудрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец