Беларуская Служба

Кухня краін Вышаградскай груп – Венгрыя: робім суп-гуляш (РЭЦЭПТ)

11.03.2022 21:08
У выніку атрымліваецца смачная, пахучая і сытная страва. 
Аўдыё
  • Кухня краін Вышаградскай груп – Венгрыя: робім суп-гуляш
- -
Суп-гуляш па-венгерску фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Суп-гуляш (прыкладна 4 порцыі)

400 г ялавічыны

2 цыбуліны сярэдняга памеру

1 зубчык часныку

1 сталовая лыжка алею

1 сталовая лыжка таматнай пасты

1 сталовая лыжка пшанічнай мукі

125 мл сухога чырвонага віна

1 бляшанка нарэзаных памідораў без скуркі (прыкладна 400 г)

750 мл булёну

3 стручкі перца

соль, перац, салодкі перац

дадаткова 3-4 бульбіны (па жаданні)

Цыбулю ачысціце і нарэжце буйнымі кубікамі. Ачысціце часнык і дробна нарэжце яго.
Мяса нарэжце кубікамі і абсмажце на разагрэтым алеі. Дадайце цыбулю і часнык. Лёгка абсмажце.

Дадайце таматную пасту і муку. Перамяшайце. Дадайце кансерваваныя памідоры разам з сокам і віно. Запраўце соллю, перцам і папрыкай. Дадайце ¾ літра булёну (або ¾ літра вады). Закіпяціце. Накрыйце покрыўкай і варыце 1,5 гадзіны.

Калі будзеце дадаваць бульбу, ачысціце яе, нарэжце кубікамі і дадайце ў тушанае мяса прыкладна праз 1 гадзіну гатавання. Адварыце да гатовасці.

Перац ачысціце, памыйце і нарэжце буйнымі кубікамі. Дадайце за 15 хвілін да заканчэння гатавання. У канцы запраўце соллю, перцам і папрыкай па смаку.

Можна падаваць са смятанай і хлебам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец