Беларуская Служба

Кухня краін Вышаградскай груп – Славакія: робім капустніцу (РЭЦЭПТ)

13.03.2022 09:12
Капустніца - смачны і вельмі сытны суп з капусты па-славацку.
Jedzenie kiszonej kapusty wzmacnia nasz układ odpornościowy
Jedzenie kiszonej kapusty wzmacnia nasz układ odpornościowyDani Vincek/Shutterstock

Асновай супу з'яўляюцца рэбры, квашаная капуста і хатняя каўбаса. Дык чым ён адрозніваецца ад класічнага супу з капусты? Перш за ўсё тым, што ў яго дадаюцца сухафрукты і спецыі, якія робяць яго «больш густым». Суп з капусты таксама атрымліваецца сытным. Спецыяй, якая вылучаецца ў гэтым супе, несумненна, зʼяўляецца смажаная папрыка з цыбуляй. Здаецца, што менавіта дзякуючы гэтаму капуста набывае свой непаўторны смак.

Капустніца – ідэальная страва ў гэтыя ўсё яшчэ халодныя дні.

Інгрэдыенты

свіныя рэбры – 0,5 кг
хатняя вэнджаная каўбаса – 150-200 г
квашаная капуста – 0,5 кг
цыбуля – 1 шт.
Часнык – 2 зубчыкі
перац (гарошак) – 1 лыжачка
духмяны перац – 3 зернейкі
лаўровы ліст – 2 шт.
вэнджаная папрыка – 1 сталовая лыжка
кмен
сушаныя грыбы – некалькі штук
чарнасліў – 4-5 шт.
сушаныя яблыкі – некалькі лустаў
соль і перац
тлушч для смажання


1. Нарэжце рэбры на адпаведна малыя кавалачкі. Пакладзіце ў рондаль і заліце халоднай вадой – тушыце на павольным агні.

2. Пасля закіпання зніміце пену. Дадайце перац, зеляніну і лаўровы ліст.

3. Адцісніце квашаную капусту ад соку, здрабніце яе і выкладзіце ў рондаль з рэбрамі. Уліце выціснуты сок. Дадайце нарэзаны чарнасліў, яблыкі і грыбы. Пазней – кмен.

4. Варыце ўсё каля гадзіны. Калі рэбры не адрываюцца ад косткі, дайце ім яшчэ некаторы час.

5. Тым часам на невялікай колькасці тлушчу абсмажце нарэзаную кубікамі цыбулю. Калі цыбуля добра падрумяніцца, дадайце здробнены часнык. Нарэжце і дадайце вэнджаную папрыку і коратка абсмажце ўсё разам.

6. У канцы прыгатавання капусты дадайце абсмажаную цыбулю з папрыкай і нарэзаную каўбасу. Змяшайце – і гатова.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец