Беларуская Служба

Ці кліматычны крызіс можа паставіць пад сумнеў такія спартыўныя падзеі як зімовыя алімпійскія гульні?

14.03.2022 18:13
Аказваецца, што гэта вельмі праўдападобна.
Аўдыё
  • Ці кліматычны крызіс можа паставіць пад сумнеў такія спартыўныя падзеі як зімовыя алімпійскія гульні?
.
.photoshopper24/pixabay.com/CC0

На думку навукоўцаў, клімат, як чакаецца, стане ўсё больш небяспечным для спартоўцаў і можа пагражаць будучыні спартыўных спаборніцтваў. Ці азначае гэта канец Алімпійскіх гульняў? Хутчэй, гэта пачатак новага погляду на спорт.

Даследаванне правялі навукоўцы з групы Sport Ecology Group у брытанскім Універсітэце Лафбора і члены ініцыятывы Protect Our Winters. Гаворка ідзе, між іншым, пра той факт, што ўсё больш высокія тэмпературы, выкліканыя выкідам парніковых газаў у атмасферу, скарачаюць колькасць прыдатных месцаў для правядзення чарговых зімовых Алімпійскіх гульняў. У даследаванні выкарыстоўвалася анкета, запоўненая 339 спартсменамі і трэнерамі, якія павінны былі вызначыць чатыры кліматычныя паказчыкі для заняткаў зімовымі відамі спорту. Недапушчальнымі былі названыя высокія або нізкія тэмпературы, дождж, мокры снег і недастатковае снежнае покрыва.

Сёлетнія зімовыя гульні праходзілі ў Пекіне, а Кітай, нягледзячы на шматлікія намаганні, па-ранейшаму ўваходзіць у лік краін з самым высокім выкідам вуглякіслага газу і самым забруджвальным фактарам.

Вядомыя вобразы лыжнага трампліну па сярэдзіне металургічнага заводу, штучны снег ці адсутнасць дрэваў у месцах, дзе яны яшчэ нядаўна былі. Штучны снег быў упершыню выкарыстаны падчас зімовай алімпіяды. Гаворыць Артур Лабоцкі з экалагічнага фонду RECALL.

-Мяне палохае велізарнае выкарыстанне вады для вытворчасці штучнага снегу. Гэта рэчы, якія не павінны здарыцца. Трэба імкнуцца да таго, каб арганізаваць падзеі такім чынам, у такім месцы і часе, калі гэта дазваляюць рабіць натуральныя ўмовы. У выпадку Кітая натуральныя ўмовы не паявіліся, бо звычайна там няма снегу. Таму гэта напэўна не з’яўляецца экалагічнай падрыхтоўкай спартыўнага мерапрыемства.

Фонд актыўна дзейнічае на карысць экалагічнай арганізацыі спартыўных імпрэз. Таксама публікуе рэкамендацыі, як гэта зрабіць.

-У рамках праекту, які мы рэалізуем разам са славакамі, чэхамі і латышамі «Спорт для ўсіх і для навакольнага асяроддзя» мы рыхтуем рэкамендацыі, якія дапамогуць арганізатарам арганізаваць падзею так, каб яна ў меншай ступені негатыўна ўплывала на навакольнае асяроддзе. З аднаго боку, мы стараемся паказаць канкрэтныя крокі, а з іншага паказаць спосаб мыслення. У многіх выпадках многіх спецыфічных падзей арганізатары самыя могуць прыдумаць вельмі цікавыя ідэі, каб зменшыць гэты ўплыў. Апошнім часам шмат гаворыцца пра феерверкі і шум. Часамі нам здаецца, што гэта не нейкая важная справа. Але шум падчас выкарыстання феерверкаў вельмі негатыўна ўплывае на прыроду як дзікую, так і хатнюю жывёлу. Гэта можна вельмі лёгка абмежаваць, дастаткова пра гэта падумаць.

Калі казаць пра сёлетнія алімпійскія гульні, то шмат супярэчнасцяў выклікала рашэнне пабудаваць лыжную трасу ў мясцовым нацыянальным парку. Паводле падлікаў, для гэтага трэба было вырубіць 20 тысяч дрэваў. Кітайскі алімпійскі камітэт пераконвае, што каля 90% дрэваў выжыла. Таксама мяркуецца, што для вытворчасці выкарыстана 222 млн 800 тысяч літраў вады ў рэгіёне, у якім пануе недахоп вады.

І як бывае ў пытаннях экалогіі ёсць два бакі. Вышэй названыя – гэта прэтэнзіі эколагаў. З афіцыйнага пункту гледжання алімпійскія гульні ў Кітаі былі аднымі з найбольш экалагічных. На старонцы польскага Алімпійскага камітэту можна прачытаць, што ўсе аб'екты працавалі на аднаўляльных крыніцах энергіі, што дазволіла зэканоміць 4 мільёны тон вугляроду і скараціць гадавыя выкіды вуглякіслага газу на 12 мільёнаў тон.

Дыяксід вугляроду таксама выкарыстоўваўся ў якасці хладагента і для падтрымання каткоў на чатырох алімпійскіх абʼектах, што зноў зменшыла выкіды на 900 тон. Электрычнасць таксама выкарыстоўвалася для ўсіх легкавых аўтамабіляў і 85% астатніх транспартных сродкаў, якімі карысталіся ўдзельнікі Алімпіяды.

А калі казаць пра ваду, выкарыстаную для штучнага снегу, адзначаецца, што гэта было магчымым выключна дзякуючы выкарыстанню паверхневых вод і сістэмы перапрацоўкі талага снегу і ападкаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце