Беларуская Служба

У Варшаве прачытаюць лекцыю пра мундзір войска БНР

23.03.2022 14:59
Падчас лекцыі будуць прадэманстраваныя шматлікія здымкі і малюнкі.
Аўдыё
  • Падчас лекцыі будуць прадэманстраваныя шматлікія здымкі і малюнкі
  -          .
Члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім» падчас аднаго з палявых выхадаў. Ігар Мельнікаў злева асабісты архіў Ігара Мельнікава

31 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве (пачатак а 18:00 гадзіне) вядомы беларускі гісторык і вайсковы рэканструктар, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Уроцлаўскага ўніверсітэту Ігар Мельнікаў прачытае лекцыю па гісторыі мундзіра войска Беларускай Народнай Рэспублікі. Спецыяліст зазначае, што гэта будзе свайго роду падарунак у чарговую гадавіну абвяшчэння БНР 25 сакавіка 1918 году. Падчас лекцыі будуць прадэманстраваныя шматлікія здымкі і малюнкі. Мельнікаў абяцае «расказаць і паказаць шмат цікавага». З гісторыкам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл