Беларуская Служба

Украінская кухня: сёння робім галушкі (РЭЦЭПТ)

05.04.2022 19:10
Паспрабуем зрабіць галушкі ў выглядзе дэсерту, які запякаюць у духоўцы.
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

Інгрэдыенты

1 кг бульбы

1 шклянка пшанічнай мукі

1 яйка

соль

алей

ёгурт

цукровая пудра

1. Бульбу адварыце, астудзіце і здрабніце ў кухонным камбайне. Дадайце муку, яйка і соль.

2. Змяшайце, а пасля выкладзіце на сталешніцу. Увага! Цеста ліпкае, варта прысыпаць рукі мукой і хутка замясіць.

3. Падзяліце цеста на 2-3 часткі і сфармуйце рулет. Нарэжце пад вуглом.

4. Выкладзіце на паперу, змазаную алеем, і кожны кавалачак таксама змажце алеем.

Выпякайце каля 30 хвілін пры 180С.

Падавайце з натуральным ёгуртам і цукровай пудрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец