Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім тварожнік з апельсінавай цэдрай (РЭЦЭПТ)

19.04.2022 07:02
Наш пірог упрыгожыць святочны стол на праваслаўны Вялікдзень. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім тварожнік з апельсінавай цэдрай
Тварожнік фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Спатрэбіцца (форма для запякання дыяметрам каля 24 см)

Інгрэдыенты

1 кг тварагу (тлусты або паўтлусты)
500 г сыру тыпу маскарпонэ
шклянка цукру
5 яек
5 сталовых лыжак манкі
200 г зацукраванай апельсінавай цэдры

паліва

100 г горкага шакаладу
50 г вяршкоў

. .

Тварог можна прапусціць праз мясарубку два разы. Па адным дадаем яйкі, кожны раз старанна размешваючы. Дадаем сыр маскарпонэ і манку. Усё старанна змешваем. Пасля – апельсінавую цэдру, папярэдне да цэдры дадайце невялікую колькасць манкі.

Выпякайце каля 1 гадзіны пры тэмпературы 180 градусаў на сярэднім узроўні, пакуль бакі сырніка не стануць цвёрдымі.

Астудзіце ў злёгку прыадкрытай духоўцы, затым астудзіце ў халадзільніку ноч. Пасля гэтага акуратна аддзяліце бакі тварожніка ад формы.

Растварыце прыгатаваны на пары шакалад з вяршкамі, змяшайце да аднастайнасці. Дайце трохі астыць і пасля паліце сырнік. Пасыпце апельсінавай цэдрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец