Беларуская Служба

Сёння ў Варшаве завяршаецца трохдзённы кліматычны саміт TOGETAIR

22.04.2022 15:21
Матэрыялы і дэбаты кліматычнага саміту TOGETAIR можна знайсці на іх сайце.
Аўдыё
  • Сёння ў Варшаве завяршаецца трохдзённы кліматычны саміт TOGETAIR
.
.PAP/Marcin Obara

Сёння ў Варшаве завяршаецца трохдзённы кліматычны саміт TOGETAIR. Апошні дзень дэбатаў быў прысвечаны ролі мясцовых органаў улады ў энергетычнай трансфармацыі, будучыні харчовага сектара, развіццю цыркулярнай эканомікі.

Выклікі, з якімі сутыкаюцца мясцовыя органы ўлады ў сувязі са змяненнем клімату, з'яўляюцца адной з галоўных тэм абмеркавання падчас трэцяга, апошняга дня кліматычнага саміту TOGETAIR. У дэбатах, прысвечаных трансфармацыі клімату і энергетыкі, прымалі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, навукі, бізнесу і няўрадавых арганізацый.

Агата Смея з фонду «Чыстае паветра», які супрацоўнічае з муніцыпалітэтамі, распавяла пра асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца самыя маленькія адзінкі мясцовага самакіравання.

-З аднаго боку, гэта экалагічныя праблемы. І сярод іх самыя важныя: выкіды і забруджанне паветра транспартам. Гэта дзве праблемы, якія непасрэдна ўплываюць на жыццё і здароўе жыхароў. З другога боку, гэта праблема гаспадарання адкідамі, што я б спалучыла са спальваннем смецця, паколькі ад часткі смецця можна вельмі лёгка пазбавіцца, а заводаў, якія займаюцца спальваннем смецця, у Польшчы вельмі мала. А калі б яны паявіліся, то напэўна можна было б дасягнуць поспех.

Агата Смея дадала, што гміны таксама змагаюцца з сацыяльнымі і адукацыйнымі праблемамі.

-Мясцовыя ўлады маюць велізарныя праблемы з утрыманнем разумення сярод жыхароў, калі казаць пра экалагічныя праблемы. Нават, калі ёсць жаданне і падтрымка пэўных крокаў, то надалей замала жыхароў да гэтага далучаецца. З другога боку, павінна быць непасрэднае спалучэнне самакіраванняў з бізнесам. Вельмі патрэбная трансфармацыя рэгіёнаў не адбудзецца толькі ў выніку працы лакальных уладаў. Ім патрэбны бізнес і цэнтральная адміністрацыя, якія падтрымаюць іх фінансава.

Каміль Вышкоўскі з польскай сеткі Глабальнага дагавора ААН сказаў, што яшчэ адна задача, якая стаіць перад мясцовымі ўладамі, гэта зніжэнне спажывання энергіі ў гарадах. Ён адзначыў, што яны займаюць 3% тэрыторыі і выкарыстоўваюць ад 60 да 80% спажыванай энергіі.

-Самы вялікі выклік, які перад намі стаіць, гэта змяншэнне ўзроўню выкідаў, якія паходзяць з гарадоў, то бок змяншэнне спажыванай імі энергіі. Для гэтага, напрыклад, трэба зусім інакш планаваць будынкі, спосабы абагравання і ахалоджвання. Гэта пытанне электрасетак, транспарту, найлепш, каб ён быў з нулявымі выкідамі. Ну і нарэшце лагістыка, у шырокім разуменні гэтага слова. Гаворка пра пастаўку ў гарады паслуг і тавараў, асаблівым чынам прадуктаў харчавання.

Рэалізацыя зялёных рашэнняў павінна адбывацца ў шырокім маштабе, але ў той жа час трэба ўлічваць узніклыя цяжкасці, – падкрэслівае старшыня Праграмнай рады Эканамічнага форуму Зыгмунт Бердыхоўскі:

-Сёння мы можам сказаць так: мы пачынаем дарогу ў невядомае. Многае нам трэба будзе палепшыць, нават калі сёння яно нам здаецца рацыянальным, але гэты напрамак – непазбежны. Ён абсалютна неабходны. Ці мы размаўляем пра гэта, паколькі ахоўваем клімат, ці таму, што запэўніваем Еўропе таннейшую, больш бяспечную крыніцу энергіі, гэта цалкам іншая справа.

Адна з дыскусій была прысвечана будаўніцтву будучыні. Дакладчыкі падкрэслілі, што апошнія гады былі звязаны са шматлікімі праблемамі для апрацоўчай і будаўнічай галін, у т.л. з-за парушаных ланцужкоў паставак.

Намеснік міністра развіцця і тэхналогій Пётр Усцінскі падкрэсліў, што будучыня будаўніцтва – гэта не толькі меншае спажыванне энергіі падчас будаўніцтва, але і пры паўсядзённым выкарыстанні памяшканняў. Ён адзначыў, што ў кароткатэрміновай перспектыве зялёнае будаўніцтва будзе цяжарам, але ў доўгатэрміновай перспектыве – гэта прынясе вялікую эканомію:

-З аднаго боку, мы будзем глядзець на энергетычную эфектыўнасць будынкаў, а з іншага будзем вымяраць вуглевадародны след будынкаў на працягу ўсяго жыцця. У ім пад увагу бярэцца след, пакінуты яшчэ падчас вытворчасці будматэрыялаў. Мы хочам рацыянальна выраўняць кошты інвестыцыі. Грамадства гатовае заплаціць крыху больш, каб яны былі больш экалагічныя. І ў гэтым напрамку мы будзем ісці.


Матэрыялы і дэбаты кліматычнага саміту TOGETAIR можна знайсці на іх сайце.


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце