Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: паста з печаным баклажанам (РЭЦЭПТ)

03.05.2022 09:03
Наша страва атрымліваецца смачная, карысная і арыгінальная.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: паста з печаным баклажанам
Печаныя баклажаныфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

2-3 баклажаны

100 г сыра фета

5 лыжак пасты тахіні

соль, перац

3 зубчыкі часныку

аліўкавы алей

вада

зялёная пятрушка

Разрэжце баклажаны ўздоўж напалову, апырскайце алеем, пакладзіце на алюмініевую фольгу і пастаўце ў духоўку, разагрэтую да 180-200 ° С.

Запякайце баклажаны каля 40 хвілін, пакуль мякаць не стане вельмі мяккай.

Астудзіце запечаныя баклажаны. Затым лыжкай дастаньце з іх мякаць.

Мякаць баклажанаў старанна змяшаць з сырам фета, тахіні, алівай, часныком, пасаліце і паперчыце па гусце. Калі паста атрымаецца вельмі густая, дадайце вады.

У канцы дадайце зялёную пятрушку.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец