Беларуская Служба

Фонд «Краіна для жыцця» адкрыў шэлтэр для ўцекачоў з Украіны

17.05.2022 14:37
«Так атрымалася, што беларусы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў».
Аўдыё
  • Фонд «Краіна для жыцця» адкрыў шэлтэр для ўцекачоў з Украіны
 ,
Малюнкі дзяцей, якія жывуць у шэлтэрыЛ.Вялічка/radyjo.net

У Варшаве адбылося афіцыйнае адкрыццё шэлтара для ўцекачоў з Украіны. Гэта стала магчыма дзякуючы фонду «Краіна для жыцця» і яго італьянскім партнёрам, фондам «Progetto Sud».

Запатрабаванне на такое месца – вялікае. Жадаючыя жыць у прытулку былі знойдзеныя імгненна, а нават ёсць чарга. Першыя некалькі дзён мамы з дзецьмі проста прызвычайваліся да новага месца. Цяпер з імі працуе псіхолаг, пачаліся курсы польскай мовы. Частка жанчын ужо працуе.


Артыстычная частка. Ганна Федаронак - другая справа Артыстычная частка. Ганна Федаронак - другая справа

Каардынатарка шэлтэра Ганна Федаронак расказвае пра дзейнасць прытулку для ўцекачоў.

-Так атрымалася, што беларусы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў. Першую дамову мы падпісваем на месяц, а калі трэба, то працягваем. Нашы мамы пытаюць, а што будзе, калі яны паедуць дадому раней. Вядома, я кажу, што ніхто іх сілаю трымаць не будзе. Я іх разумею. На мяне ў Беларусі заведзена крымінальная справа. Першыя паўгода пасля выезду з краіны я сядзела на чамаданах і чакала, што вось-вось вярнуся дадому.

Мы стараемся зрабіць іх жыццё прасцейшым, дапамагчы адаптавацца. Многія дзеці хаваліся пад абстрэламі ў падвалах. Адна нашая мама закрывала сабой сваю дачушку.

У нас працуе псіхолаг. Ёсць выкладчык польскай мовы, каб можна было вывучыць прынамсі асноўныя словы, каб дамовіцца ў краме, у транспарце. У нас вельмі шмат валанцёраў. Напрыклад, адна беларуская парыкмахер прыязджае і бясплатна ўсіх стрыжэ. Калі шэлтэр адчыніўся, то вельмі шмат беларусаў і ўкраінцаў прыязджалі і прывозілі цацкі, прадукты, хімію, прыходзілі пасылкі.

Калі ты бачыш, як людзі адзін аднога падтрымліваюць, то верыш, што ўсе разам мы пераможам. Нашае дабро заўсёды пераможа фашысцкае зло, рэжымы Пуціна і Лукашэнкі. Гэтыя сталінскія рэжымы павінны ўжо сысці. Вайна ва Украіне закончыцца перамогай украінцаў, а значыць будзе перамога і ў Беларусі, бо Лукашэнка без Пуціна – нішто. І мы паедзем дадому, будзем будаваць сваю вольную краіну. Украінцы будуць адбудоўваць сваю краіну. Трэба памятаць, што дабро вяртаецца, як бумеранг.

У прытулку жыве сем мам з дзецьмі – чатыры сям’і з Украіны і тры з Беларусі – гэта падвойныя мігранты. Гісторыя кожнай жанчыны – трагедыя.


Марыя Мароз, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Марыя Мароз, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця»

Жыхаркі шэлтэра мараць, каб як мага хутчэй вярнуцца на Радзіму. «Мы ўсе марым аб тым, каб гэта як мага хутчэй закончылася, гэты страх і кашмар», – гаварыла на адкрыцці Марыя Мароз, кіраўнічка фонду «Краіна для жыцця».

слухайце аўдыё

ав

Італьянскія партнёры, прадстаўнікі фонду «Краіна для жыцця», жыхары шэлтэра Італьянскія партнёры, прадстаўнікі фонду «Краіна для жыцця»