Беларуская Служба

«Шнары на сэрцы – тату на целе». У Варшаве адкрылася выстава палітычных татуіровак беларусаў

06.08.2022 12:20
За здымкамі праекту «Беларусь на целе» стаяць гераічныя, сумныя і адначасова кранальныя падзеі.
Аўдыё
  • Праект "Беларусь на целе" - як беларусы гістарычныя падзеі фіксуюць на ўласным целе.
 -   ,       2021 .        .
Справа - выява Вітольда Ашурка, які трагічна загінуў у калоніі ў 2021 годзе. Гэтую тату зрабіла сабе яго сяброўка і паплечніца.Фота: Radyjo.net

Слухайце далучаны файл!

У Цэнтры Беларускай салідарнасці ў Варшаве ў рамках Дзён беларускай культуры адкрылася фотавыстава «Беларусь на целе», прысвечаная гісторыі палітычных татуіровак беларусаў, якія яны зрабілі сабе пасля перажытых падзей 2020 года, змушанага пераезду, рэпрэсій ці вайны.

Аўтары праекту – журналістка Яўгенія Доўгая і фатограф Ірына Арахоўская.

Журналістка Яўгенія Доўгая кажа, што тэмаю палітычных татуіровак яна зацікавілася пасля затрымання актывіста, паспяховага на той момант бізнесоўца Паўла Белавуса, ён уласнік крамы symbal.by. Паўла абвінавацілі ў «пікетаванні татуіроўкай». Нагадаем, Паўла Белавуса затрымалі ў лістападзе 2021 года. У яго на запясці нанесена невялікая татуіроўка з бел-чырвона-белым сцяжком і надпісам «Мірон». У Паўла двое дзяцей, Міронам завуць яго двухгадовага сына. За гэтае тату мужчыне і прысудзілі 15 сутак арышту, пазней выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле.


Фотаздымкі з праекту "Беларусь на целе". Фотаздымкі з праекту "Беларусь на целе".

Яўгенія Доўгая расказвае гісторыі герояў праекту наведвальнікам выставы. Яўгенія Доўгая расказвае гісторыі герояў праекту наведвальнікам выставы.

Яўгенія ў сацсетках звярнулася з заклікам дасылаць ёй татуіроўкі, якія людзі зрабілі на фоне палітычны падзей. Гаворыць, што ўжо сабрала калекцыю з блізу 300 фотаздымкаў

На выставе прадстаўленыя гісторыі і татуіроўкі 11-уі асобаў. Адзін з іх – Левон Халатран, валанцёр перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі, ён ужо адбыў пакаранне па крымінальным абвінавачванні, выйшаў на свабоду.

 


Чаму людзі пакідаюць сабе такі напамін, магчыма, на ўсё жыццё пра тое, кепскае, што з імі здарылася?

Яўгенія кажа, што гэта своеасаблівая тэрапія, пражыванне цяжкіх момантаў. А яшчэ ўсе ўласнікі палітычных тату казалі, што не хочуць забыць, дараваць тое, што з імі адбылося. 

Фатограф Ірына Арахоўская, якая здымала герояў праекту, распавяла пра дзяўчыну, якая ўвесь час жыве ў страху, гаворыць, што яе гэта зачапіла. Дзяўчына жыве ў Мінску, працуе афіцыянткай і ўвесь час баіцца, што нехта ўбачыць пратэстныя тату на целе і паведаміць "куды трэба".

Яўгенія Доўгая распавяла, што таксама зрабіла сабе татуіроўку як напамін пра Беларусь. Гэта выявы суніцы, ягады, якую цяжка збіраць. Бабуля Яўгеніі заўсёды збірала ўнукам суніцы.Гэта пра клопат, пра дом, які скралі ўлады, пра няпросты лёс беларусаў. На выяве ў «каранях» ягады літара «ў» – адметная літара беларускага алфавіту.

Фатограф ірына Арахоўская бачыла татуіроўкі з датай эміграцыі ў выглядзе штампіку, які ставяць памежнікі. Кажа, была думка зрабіць сабе такую ж тату, але пасля перадумала. Каб у гісторыі з вымушанай эміграцыяй не была пастаўленая кропка.

вх