Беларуская Служба

Папулярнасць сэрвісаў VPN расце

11.08.2022 14:54
Кожны новы акт абмежаванняў у інтэрнэце з боку аўтарытарных дзяржаў выклікае скачок папулярнасці паслуг VPN.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Firmbee/pixabay.com/CC0 Public Domain

Попыт на паслугі VPN у Інданезіі 30 ліпеня амаль у тры разы перавышаў сярэднясутачны паказчык у папярэднія дні гэтага месяца. Прычына? Блакаванне доступу да сэрвісу анлайн-аплаты PayPal і папулярных гульняў, такіх як Fortnite, якія своечасова не адаптаваліся да новых правілаў, якія патрабавалі ад іх, сярод іншага, раскрыцця дадзеных некаторых карыстальнікаў і неадкладнае выдаленне кантэнту, які лічыцца незаконным або парушае грамадскі парадак.

VPN, інакш прыватная віртуальная сетка, дазваляе абыходзіць блакіроўкі, дзякуючы маскаванню IP-адрасу карыстальніка і шыфраванню яго рухаў у інтэрнэце.

Інданэзія, гэта не адзіны прыклад такой рэакцыі грамадзян на абмежаванні ў сеціве. У гэтым годзе назіраліся скачкі папулярнасці паслуг VPN у некалькіх іншых краінах, на чале з Расіяй. Пасля пачатку вайны ва Украіне там пачалі блакаваць старонкі, дзе публікаваўся змест, які не адпавядаў крамлёўская прапагандзе.

Рэкорд колькасці карыстальнікаў VPN быў дасягнуты 3 красавіка на Шры-Ланцы і складаў 17075. Гэта была рэакцыя грамадзян на блакіроўку доступу да Facebook, YouTube, Twitter, Instagram і WhatsApp. Усё адбывалася на хвалі пратэстаў супраць пагаршэння эканамічных умоваў, недахопу прадуктаў харчавання і паліва.

У найбольш суровых лічбава краінах, як Беларусь, Ірак, Паўночная Карэя і Туркменістан, выкарыстоўванне VPN забароненае. У сваю чаргу ў Расіі, Кітаі, Іране, Амане і ААЭ згодным з законам з’яўляецца карыстанне з сетак VPN, зацверджаных урадам.

У такіх краінах як Польшча, дзе не блакуюць доступ да інтэрнэту і сацыяльных сетак, галоўная прычына выкарыстоўвання VPN – гэта абыходжанне геалакацыі на відэаплатформах.

ав