Беларуская Служба

61,5 тысяча расіян перасеклі мяжу з Польшчай пасля пачатку вайны

12.08.2022 08:09
Украінцы заклікаюць больш не выдаваць ім візаў.
.
.EPA/SERGEI ILNITSKY

Нягледзячы на вайну, тысячы расіян уязджаюць у краіны ЕС, у тым ліку ў Польшчу. 

Польшча – адна з нямногіх краінаў, якія не выдавалі расіянам турыстычныя візы пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны. Нягледзячы на гэта, з 24 лютага па 9 жніўня ў Польшчу ўехала 61 514 грамадзянаў Расіі. Такія дадзеныя выданню «Rzeczpospolita» перадала Памежная служба.

Гэта ў дзесяць разоў менш, чым да пандэміі, але амаль столькі ж, колькі за той жа перыяд 2021 года. Польскую мяжу з Беларуссю і Расіяй па-ранейшаму могуць перасякаць расійскія студэнты, людзі з дазволам на працу ці відам на жыхарства.

Нягледзячы на абмежаванні для расіян у Еўропе, у тым ліку адсутнасць прамых авіязносін, у гэтыя вакацыі на вуліцах Парыжа, Прагі і Будапешта няма недахопу ў рускіх турыстах. Большасць краінаў Еўрасаюзу па-ранейшаму выдаюць расіянам 90-дзённыя шэнгенскія візы – яны могуць падарожнічаць па ўсёй Еўропе за 35 еўра. Польшча не можа не ўпусціць на сваю тэрыторыю грамадзян Расіі з шэнгенскімі візамі. Штодзень у Польшчу ўяжджае ў сярэднім 380 расіян.

Некаторыя краіны ЕС жадаюць поўнай забароны на выдачу віз расіянам. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нядаўна звярнуўся да заходніх краін з такім заклікам. Кіраўнік украінскай дыпламатыі Дзмітрый Кулеба паўтарыў заклік у сераду. Адрасатамі былі краіны ЕС і групы G7.

Брусель чакае абмеркавання ўкраінскіх патрабаванняў. Вядома, што некаторыя краіны Еўрасаюза, напрыклад, Эстонія, іх падтрымліваюць. У Еўракамісію будуць накіраваны афіцыйныя заяўкі на забарону выдачы шэнгенскіх віз для грамадзян Расіі.

ав

Каля паловы ўкраінцаў, якія легальна працуюць у Польшчы, прыехалі пасля расійскага ўварвання

12.08.2022 07:52
Яны скарысталіся льготнымі правіламі аб працаўладкаванні, гэта значыць без усялякіх дазволаў. 

У Херсоне акупанты «кашмараць» мясцовых жыхароў у «стылі 30-х»

12.08.2022 11:29
Расіяне ноччу зладзілі ператрусы і затрыманні.