Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім шарлотку з разынкамі (РЭЦЭПТ)

04.10.2022 09:12
Прапануем выпекчы смачны яблычны пірог, які можна зрабіць за лічаныя хвіліны.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім шарлотку з разынкамі
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

300 г мукі

300 г манных крупаў

300 г цукру

150 г сметанковага масла

10 яблыкаў (пажадана ранет або іншых кіслых)

20 г разынак

Разынкi замачыце ў алкаголю, напрыклад, роме.

Яблыкі ачысціце ад скуркі і натрыце на буйной тарцы. Адцісніце, калі зашмат соку. Яблыкі спалучыце з разынкамі.

Злучыце ў місцы муку, манныя крупы і цукар. Сухія інгрэдыенты падзяліце на чатыры часткі. На дно формы вылажыце пласт сухіх інгрэдыентаў, пакрыйце яго пластом яблыкаў. Затым зноў сухія складнікі, яблыкі і гэтак далей па чарзе.

На самым верху павінен быць пласт мукі, крупаў і цукру, а таксама нацёртае на буйной тарцы халоднае альбо замарожанае масла.

Выпякайце каля 60 хвілін у духоўцы пры 180 градусах.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак ілюстрацыйны

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец