Беларуская Служба

«Замест 300 тысяч на праўладны мітынг, за Лукашэнку выйшлі тры чалавекі»

24.10.2020 09:11
Уладзімір Падгол падводзіць вынікі апошняга тыдня ў Беларусі 
Аўдыё
  • "Замест 300 тысяч на праўладны мітынг, за Лукашэнку выйшлі тры чалавекі"
Уладзімір Падголradyjo.net

Тэмы, якія закранае Уладзімір Падгол у сваёй перадачы "Паміж радкоў":

* 25 красавіка заканчваецца тэрмін выканання ўльтыматуму, выстаўленага С.Ціханоўскай А.Лукашэнку . Яго ўмовы — адстаўка Лукашэнкі, канец гвалту на вуліцах і вызваленьне ўсіх палітвязняў.

* Супроць дэманстрантаў кіраўнікі сілавых структураў і прапаганда палохаюць ўжываннем зброі. Называюць ўдзельнікаў пратэсту – бандытамі. Абвяшчаюць аб стварэньні народных дружын. На баку Лукашэнкі выступіў Крэмль. На баку дэмакратычных сілаў - Эўрапарламент

* Ціханоўская абяцае падтрымку ўсім рэпрэсаваным за рэпрэсіі за страйк.

* Вышэйшае кіраўнцтва РФ на баку дыктатара: Пуцін, Пяскоў, Нарышкін у чацьвер шмат нагаварылі пра каварныя планы Захаду. Асабліва з боку Польшчы.

* Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазіцыі, прадстаўленай Каардынацыйным саветам.

У паведамленні Еўрапарламенту аб прэміі гаворыцца, што ўзнагароду атрымае група дзеячоў дэмакратычнай апазыцыі, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала, Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі, нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, зняволены муж Святланы Ціханоўскай Сяргей, заснавальнік тэлеграм-каналу Nexta Сцяпан Пуціла, Алесь Бяляцкі з праваабарончай арганізацыі «Вясна» і палітвязень Мікалай Статкевіч. Цырымонія ўручэння прэміі пройдзе 16 снежня.

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў