X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Генерал Анджэй Фалкоўскі

05.07.2019 16:44
"Тэсціраванне Расеяй НАТА заключаецца ў тым, што яна ўжывае усё новыя метады гібрыднай вайны". 
Аўдыё
  • "Тэсціраванне Расеяй блоку НАТА заключаецца ў тым, што яна ўжывае усё новыя і новыя метады гібрыднай вайны. Такія крокі агаляюць сістэму абароны патэнцыйнага суперніка".
Генерал Анджэй ФалкоўскіSEW UW

Працягваецца агрэсія Расеі супраць Украіны. Адначасова ўладары Крамля не спыняюць сваіх спробаў пасеяць вэрхал у краінах-удзельніцах Паўночнаатлянтычнага блоку. Сённяшнім госцем студыі Беларускай Службы будзе генерал польскай арміі ў адстаўцы Анджэй Фалкоўскі.
Гэнэрал Фалкоўскі займаў шэраг адказных пасадаў у нацыянальных і натаўскіх ваенных структурах. У 2013-14 гадах генерал Фалкоўскі быў намеснікам кіраўніка Генштаба Польскага войска, а ў перыяд з 2014 па 2018 Анджэй Фалкоўскі быў прадстаўніком Польшчы пры Ваенных камітэтах НАТА й Еўразвяза ў Бруселю.

Польскае радыё: Спадара генерал, хто мае большы ваенны патэнцыял у Еўропе, краіны НАТА ці ўсё ж такі Расея, прынамсі гледзячы на асабовы склад войскаў здаецца, што тая астатняя.

Анджэй Фалкоўскі: Расея мае значна слабейшы патэнцыял чым НАТА, гаворка ідзе ня толькі пра колькасны склад войска, ці віды ўзбраенняў. Менавіта з гэтае прычыны Расея выпрабоўвае рэакцыю НАТА на розныя ўмяшанні. Тут мы павінны паказаць адзінства і мэтанакіраванасць, паказаць, што мы ў стане хутка і адэкватна рэагаваць. Вельмі істотным з'яўляецца стрымліванне патэнцыйнага агрэсара, любой цаной мы не павінны дапусціць выбух разгорнутага канфлікту. Тэсціраванне Расеяй блоку НАТА заключаецца ў тым, што яна ўжывае усё новыя і новыя метады гібрыднай вайны. Такія крокі агаляюць сістэму абароны патэнцыйнага суперніка. Невядома, што нам прынясе прышласць, аднак у пэўны момант Расея мусіць сесці за стол перамоваў. Менавіта так адбудзецца, бо Расея мае такі стан гаспадаркі, які вымусіць гэта зрабіць. РФ ня вытрымлівае палітыкі санкцый, расейская дзяржава павінна задаволіць базавыя патрэбы сваіх грамадзянаў. Крэмль ня можа ўвесь час весці дыялог з краінамі Захаду выключна з пазіцыі сілы.

Польскае радыё: Спадар генерал, у выпадку калі рэсурсы НАТА дазваляюць краінам-удзельніцам хаўрусу, эфектыўна супрацьстаяць расейскай гібрыднай агрэсіі, то як сітуацыя выглядае з краінамі былога СССР?

Анджэй Фалкоўскі: З большага гэта ўсё краіны-партнэры Паўночнаатлянтычнага альянсу, аднак яны не чальцы блоку. Адпаведна, пяты артыкул НАТА не датычыць гэтыя краіны. Мы пільна сочым за сітуацыяй у гэтых краінах, бо Расея намагаецца зрабіць з еўрапейскіх краінаў былога Савецкага Саюзу ўласную буферную зону. Расея за любую цану ўзмацняе там сваю прысутнасць. Гэта, напрыклад, праяўляецца ў тым, што Расея няспынна ўмешваецца ў выбары ў гэтых краінах. Цяжка пазайздросціць Малдове, Украіне, Арменіі і г.д., бо гэта, на жаль, небагатыя краіны, эканамічна моцна залежныя ад Расеі. Чым хутчэй яны правядуць рэформы, напрыклад Украіна, тым больш незалежным яны будуць ад уплыву расейскай агрэсіі (...)

Поўную гутарку з генералам Анджэем Фалкоўскім слухайце ў далучаным файле

Эдуард Жолуд