Беларуская Служба

Праваслаўная Царква адзначае свята Праабражэння Гасподняга

19.08.2019 16:11
У гэты дзень духавенства ды вернікі збіраюцца на Святой Гары Грабарцы, што на Падляшшы ў Польшчы.
Аўдыё
  • Свята Праабражэння Гасподняга на Гары Грабарцы (Польшча)
Паломнікі на Святой Гары ГрабарцыАнна Пятроўская

19-га жніўня Праваслаўная Царква адзначае свята Праабражэння Гасподняга, у народзе называнае Спасам. У гэты дзень духавенства ды вернікі збіраюцца на Святой Гары Грабарцы, што на Падляшшы. Галоўная святочная літургія пачалася у 10 гадзін. Узначальваў яе мітрапаліт Варшаўскі і ўсея Польшчы Сава.

Урачыстасці, звязаныя са святам, пачаліся ўжо ўвечары 18-га жніўня. Малітвы ў манастрырскіх храмах працягваліся ўсю ноч. Сабралі яны тысячы вернікаў – у першую чаргу праваслаўных, але на “Гару Крыжоў” прыязджае ўсё больш вернікаў іншых веравызнанняў. Вашай увазе рэпартаж Анны Пятроўскай. 

слухайце аўдыё