X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

LOT адкрывае рэйсы з Варшавы ў сталіцу Індыі

11.09.2019 16:20
 Прадстаўнікі PLL LOT сцвярджаюць, што Індыя доўгі час з'яўляецца папулярным турыстычным месцаў для палякаў і жыхароў іншых еўрапейскіх краін.
Boeing 787 Dreamliner
Boeing 787 Dreamliner Karol Ciesluk/ Shutterstock

Польская авіякампанія PLL LOT адкрывае рэйсы з Варшавы ў сталіцу Індыі Дэлі. Польскі перавозчык спадзяецца, што новая сувязь прыцягне і турыстаў, і бізнес.

Першы самалёт вылеціць а 22.45 польскага часу. Палёт у Індыю будзе доўжыцца менш за 7 гадзін, а вяртанне на гадзіну даўжэй. Гэты маршрут будзе абслугоўваць Boeing 787 - Dreamliner. Перавозчык планаваў, што рэйсы будуць праходзіць пяць разоў на тыдзень. Прадстаўнікі PLL LOT сцвярджаюць, што Індыя доўгі час з'яўляецца папулярным турыстычным месцаў для палякаў і жыхароў іншых еўрапейскіх краін.

Індыя хутка развіваецца, і прамая сувязь з Варшавай можа падштурхнуць прадпрымальнікаў шукаць новыя гандлёвыя сувязі.

LOT спадзяецца, што новы маршрут прыцягне не толькі палякаў, але і жыхароў іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У гэтым годзе авіяперавозчык запусціў, між іншым, прамую сувязь з Варшавы ў Фларыду ў ЗША і Ліван.

У лістападзе адбудзецца першы рэйс у сталіцу Шры-Ланкі - Каломба.

яс