Беларуская Служба

У палякаў растуць магчымасці адкладаць грошы

01.10.2019 15:55
у 2004 годзе 95% заробкаў палякі выдаткоўвалі на камунальныя аплаты і штодзённае жыццё, сёння - 75%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

Аб гэтым гаворыцца ў выніковым рапарце даследавання хатніх бюджэтаў палякаў, падрыхтаваным Галоўным статыстычным упраўленнем. Палякі могуць сабе дазволіць адкладаць грошы, але не могуць яшчэ дазволіць сабе раскошнае жыццё. Напрыклад, у 2004 годзе 95% заробкаў палякі выдаткоўвалі на камунальныя аплаты і штодзённае жыццё. Сёння гэта 75%.

Эканамічны аналітык Павал Раховіч магчымасці мець большыя зберажэнні тлумачыць добрым эканамічным становішчам у Польшчы, якое працягваецца ўжо некалькі гадоў, таксама на гэта аказваюць уплыў большыя заробкі і невялікае беспрацоўе (паводле Eurostat -3,3%)

- Акрамя гэтага, частка польскіх сем’яў атрымлівае грошы ад сваякоў, якія выехалі за мяжу за працай. Трэба адзначыць таксама сацыяльныя праграмы ўраду, хаця не ўсе імі карыстаюцца. Адным словам, гэта напэўна вынік добрых эканамічных працэсаў у краіне.

Пры гэтай нагодзе можна прыгадаць, што, паводле апошняга рэйтынгу самых багатых полек, які падрыхтаваў тыднёвік «Wprost», найбагацейшай жанчынай у Польшчы з’яўляецца Дамініка Кульчык, маёмасць якой ацэнена ў 9 млрд злотых ($2,25 млрд).

яс/ПР3

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі