Беларуская Служба

У заходняй частцы Польшчы пабудуюць сонечныя батарэі вялікіх плошчаў

15.10.2019 15:42
Будаўніцтва сонечных батарэй будзе ажыцяўляцца на землях нізкай катэгорыі, мала прыдатных для сельскагаспадарчай дзейнасці.
Аўдыё
  • У заходняй частцы Польшчы пабудуюць сонечныя батарэі вялікіх плошчаў - адна з тэм праграмы "Пульс эканомікі"
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepublicdomainpictures.net

Электраэнергетычны канцэрн ENEA і Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі пачынаюць супрацоўніцтва ў будаўніцтве у сельскай мясцовыасці сонечных батарэй вялікіх плошчаў. Батарэі павінны быць пабудаваны на ўчастках, якія ўваходзяць у Фонд сельскагаспадарчай дзяржаўнай уласнасці.

Спачатку неабходна выбраць участкі для ўстаноўкі батарэй. На выбар – паўтара мільёна гектараў, – паведаміў фінансавы дырэктар ENEA Яраслаў Арлоўскі.

- Адбор павінен праходзіць такім чынам, каб у будучыні інвестыцыя  прыносіла прыбытак. Дзяржава дае зямельны ўчастак, а мы прадастаўляем тэхналогіі, фінансаванне і ноў-хаў, без чаго інвестыцыю немагчыма рэалізаваць.

Плануецца ўстанавіць сонечныя фермы ў заходняй частцы Польшчы на тэрыторыі трох ваяводстваў: Заходняпаморскага, Любускага і Ніжнесілезскага.

«Пераважна будаўніцтва сонечных батарэй будзе ажыцяўляцца на землях нізкай катэгорыі, мала прыдатных для сельскагаспадарчай дзейнасці», – адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Ян Кшыштаф Арданоўскі.

 - Такой зямлі ў нас шмат, на якойсельскагаспадарчая дзейнасць не мае эканамічнага абгрунтавання. Гэта кепская зямля, сухая, дрэннай структуры, ёсць шмат дэградаванай глебы, якая засталася пасля прамысловай дзейнасці, пасля ваенных частак. Дадзеныя вучасткі нярэдка знаходзяцца па суседству з буйнымі заводамі, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе – там сельскагаспадарчая дзейнасць не праводзіцца. Вылучэнне гэтых зямель пад электраэнергетычныя ўстаноўкі з’яўляецца разумным рашэннем.

Стварэнне буйных сонечных ферм павінна дапамагчы Польшчы павялічыць удзел чыстай энергіі ў агульным энергетычным балансе. Адначасова такім чынам Варшава ўключаецца ў рэалізацыю ўсеагульнай мэты энергетычнай і кліматычнай палітыкі ЕС, якая заключаецца ў скарачэнні выкідаў CO2.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі