X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Сцяпан Бандэра больш хвалюе палякаў, чым саміх украінцаў?

30.11.2019 16:09
Гэтае пытанне і адказ на яго знаходзім у апошнім нумары тыднёвіка Polityka.
Flaga Polski i Ukrainy
Flaga Polski i UkrainyShutterstock/Aleks_Shutter

Аўтар публікацыі Збігнеў Ракіта з Кіева робіць выснову, што ў часы Качыньскага і Зяленскага Сцяпан Бандэра больш хвалюе палякаў, чым саміх украінцаў. Карэспандэнт нагадвае, што ў 2016 г. падчас візіту ў Польшчу прэзідэнт П.Парашэнка зрабіў знакавы жэст – стаў на калені і ўсклаў кветкі да помніка ахвярам валынскай трагедыі ў Варшаве. Аднак нягледзячы на гэта, Яраслаў Качыньскі сказаў Парашэнку, што з Бандэрам Украіну не прымуць у Еўропу.

Украінскі гісторык Аляксандр Зінчэнка прааналізаваў сайт Прэзідэнта Украіны і сайт Прэзідэнта Польшчы і зрабіў выснову, што на сайце Анджэя Дуды слова «Бандэра» з'яўляецца часцей чымсьці на афіцыйнай старонцы яго ўкраінскага калегі.

- Гэта міф, што ва Украіне адбываецца бандэрызацыя, – кажа для Polityka Зінчэнка, і падкрэслівае, што на Валыні няма ні воднага помніка Бандэры. – Калі на Валыні няма помніка, то пра якую бандэрызацыю можна казаць у Кіеве, Харкаве ці Адэсе? – пытае гісторык і зазначае, што за 5,5 году ўкраінскі Інстытут нацыянальнай памяці прысвяціў Украінскай паўстанцкай арміі адну выставу і адну кніжку.

Украінскі гісторык з дапамогай Google Trends вызначыў таксама, што слова «Бандэра»  пачынаючы з 2015 г. траціць папулярнасць ва ўкраінскіх пошукавіках, а ў Расіі і ў Польшчы карыстаецца пастаянным інтарэсам.

Год таму Сацыялагічная група Rating запытала ўкраінцаў аб іх нацыянальных героях. І найбольш папулярным аказаўся Багдан Хмяльніцкі, на другім месцы Міхайла Грушэўскі (гісторык, які 100 гадоў таму ўзначаліў маладую ўкраінскую дзяржаву), затым Іван Мазэпа – казцкі гетман XVII/XVIII веку. З апытання вынікае, што большай папулярнасцю, чым Бандэра, сярод украінцаў карыстаюцца генсек ЦК КПСС Леанід Брэжнеў і расійскі цар Пётр І.

Тыднёвік Polityka такім чынам даказвае, што польскія ўлады і гісторыкі удзяляюць Сцяпану Бандэры больш увагі, чым самі ўкраінцы.

яс