X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» выказваюць пратэст супраць рэпрэсій у поствыбарчы перыяд

02.12.2019 14:06
У перыяд пасля заканчэння выбараў былі распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні больш чым дваццаці актыўных удзельнікаў пратэстных мірных акцый.
Выбарчыя плакаты ў МінскуЮ.Ліхтаровіч/radyjo.net

Правядзенне выбараў у цэлым не прывяло да значнага росту рэпрэсій у Беларусі, што было адзначана намі як станоўчы факт, заяўляюць прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», аб чым паведамляецца на сайце ПЦ «Вясна».

Праваабаронцы адзначаюць, што ў перыяд пасля заканчэння выбараў былі распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні больш чым дваццаці актыўных удзельнікаў пратэстных мірных акцый, якія адбываліся ў Мінску ў перыяд выбарчай кампаніі.

Пераслед праходзіць у дачыненні да грамадзянаў, якія непасрэдна прымалі ўдзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты, давераных асобаў і сябраў ініцыятыўных груп.

«У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», выказваем свой пратэст і патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў апазіцыйных партый і рухаў», - адзначаецца ў высновах справаздачы па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

яс