Беларуская Служба

Вылучаныя лаўрэаты «польскіх Нобеляў»

05.12.2019 15:16
Фонд польскай навукі ўжо 28-ы па ліку раз уручыў узнагароды самым лепшым польскім даследчыкам.
Аўдыё
  • Вылучаныя лаўрэаты «польскіх Нобеляў»
    : .   (), .   (P)  .   (L)        .         28       . 4.12.2019
Лаўрэаты прэміі Фонду польскай навукі: праф. Анджэй Касакоўскі (С), праф. Марцін Драг (P) і праф. Анджэй Вішнеўскі (L) падчас цырымоніі ўручэння ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Прэмія Фонду за польскую навуку прысуджаецца на працягу 28 гадоў за выдатныя навуковыя дасягненні і адкрыцці. 4.12.2019 PAP/Rafał Guz

Гэтую прэмію называюць таксама «польскім Нобелем» і лічаць самым важным навуковым плебісцытам у Польшчы.

Прызы фонду ўручаюцца «за асаблівыя навуковыя дасягненні і адкрыцці, якія перасоўваюць межы пазнання і адкрываюць новыя пазнавальныя перспектывы, уносяць выдатны ўклад у цывілізацыйны і культурны прагрэс Польшчы, забяспечваюць краіне значнае месца ў вырашэнні самых амбіцыйных выклікаў сучаснага свету», – гаворыцца ў заяве кіраўніцтва фонду. Лаўрэаты атрымліваюць 200 тысяч злотых (то бок $52 тысячы).

Сёлета былі адзначаны трое прафесараў: Марцін Дронг (Marcin Drąg), Анджэй Касакоўскі (Andrzej Kossakowski) і Анджэй Вісьнеўскі (Andrzej Wiśniewski)

Прафесар Марцін Дронг з хімічнага факультэта Вроцлаўскага тэхналагічнага універсітэту з'яўляецца аўтарам новай тэхналагічнай платформы, якая дазваляе вырабляць біялагічнаактыўныя злучэнні. У доўгатэрміновай перспектыве платформа можа быць выкарыстана для распрацоўкі новых метадаў лячэння, лекаў або метадаў дыягностыкі.

«Навука – найвялікшая любоў майго жыцця», – сказаў праф. Дронг.

 - Мы супрацоўнічаем з навукоўцамі з усяго свету. Паводле нас, нашая тэхналогія можа быць добра выкарыстаная для дыягностыкі, то бок маніторынгу ўзроўню ферментаў, а перш за ўсё для вызначэння актыўнага ферменту. Мабыць, гэта будзе дапаможным для стварэння злучэнняў, якія будуць выкарыстоўвацца для апрацоўкі новых лекаў.

Прафесар Анджэй Касакоўскі з Інстытута фізікі Універсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні атрымаў прэмію Фонду польскай навукі ў галіне матэматычных, фізічных і тэхнічных навук. Журы адзначыла яго працу, звязаную з развіццём тэорыі квантавых адкрытых сістэм. Гэтая тэорыя ляжыць у аснове перспектыўнай навуковай сферы – квантавай тэорыі інфармацыі.

 «Я ўспрымаю навуковае даследаванне як прыгоду», – сказаў праф. Касакоўскі. Ён дадаў, што для яго навучанне – гэта шлях у невядомае.

 - Калі ў чалавека ёсць прыгоды, гэта добра. Дзякуючы гэтаму я пазнаёміўся з мноствам цікавых людзей.

«Польскага Нобеля» у галіне гуманітарных і сацыяльных навук за распрацоўку канцэпцыі інферэнцыйнай логікі пытанняў атрымаў праф. Анджэй Вісьнеўскі з факультэта псіхалогіі і кагнітыўных навук універсітэта А. Міцкевіча ў Познані. Рашэнні, прапанаваныя праф. Вішнеўскім, могуць быць выкарыстаныя, сярод іншых, у галіне навучання машын, распрацоўкі штучнага інтэлекту, удасканалення Інтэрнэт-пошукавых сістэм і эфектыўнага аналізу баз дадзеных.

 - Таксама пры рознага віду аналізах сувязі з базай дадзеных, для фармальнага аналізу дыялогу і аргументацыі. Хтосьці нават спрабаваў прааналізаваць філасофскую прамову з выкарыстаннем інферэнцыйнай логікі, і гэта спрацавала. Так што, спектр магчымасцяў вельмі шырокі.

Удакладнім: інферэнцыйная логіка – гэта працэс мыслення, у якім новая тэарэма, то бок праўдзівая інфармацыя, распазнаецца на аснове прапаноў, якія ўжо прызнаны сапраўднымі.

Кандыдаты на прэмію Фонду польскай навукі вылучаюцца запрошанымі фондам выдатнымі прадстаўнікамі навукі. Журы конкурсу выбірае пераможцаў на аснове меркаванняў незалежных экспертаў і рэцэнзентаў – пераважна з-за мяжы.

 Узнагароды Фонду польскай навукі ўручаюцца з 1992 года. Група пераможцаў, у тым ліку пераможцы гэтага года, ужо складаецца са 102 чалавек.

яс

 

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка