Беларуская Служба

Польская навука дачакалася свайго свята

20.02.2020 15:16
19 лютага упершыню адзначаўся Дзень польскай навукі, дата выбрана невыпадкова – 19 лютага нарадзіўся Мікалай Капернік.
Аўдыё
  • Дзень польскай навукі; Некалькі словаў на тэму што дапамагае абараніцца ад дэмэнцыі
Дзень Польскай навукі ў ТоруніPAP/Tytus Żmijewski

У Торуні, дзе жыў і працаваў Капернік, прайшла ўрачыстая канферэнцыя прысвечаная польскай навуцы. У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнікі Вышэйшых навуковых установаў з усяе Польшчы, даследчыкі і студэнты. Выбітныя польскія вучоныя атрымалі прызы.

Зараз у Польшчы 645 ВНУ, на якіх працуюць 81 тысяча навуковых супрацоўнікаў і навучаюцца 1 млн 200 тысяч студэнтаў.

Для польскай навукі патрэбна большае фінансаванне, аб гэтым казаў міністр навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін.

- Калі казаць пра фінансаванне, то мы ўсё яшчэ знаходзімся ніжэй сярэдняй у ЕЗ. Навукоўцам патрэбна неабмежаваных умоваў для творчай працы, а таксама лепшага стаўлення да навукі з боку польскага грамадства.

У некаторых галінах навукі Польшча вылучаецца на фоне іншых дзяржаваў, падкрэслівае прафесар Міхал Кляйбэр, старшыня Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў.

-Несумненна гэта фізічныя навукі, напэўна матэматыка, а таксама ІТ, то бок дакладныя навукі.

Патронам Дня польскай навукі з’яўляецца Мікалай Капернік, аўтар навуковай напрацоўкі «Пра кручэнне нябесных сфер». Капернік быў універсальным вучоным – вывучаў матэматыку, юрыдычныя і эканамічныя навукі, быў медыкам, астролагам і астраномам. Тэзіс паляка, што наша планета круціцца вакол Сонца іншыя вучоныя доўга не ўспрымалі, – нагадвае гісторык астранамічных навук з Польскай акадэміі навук прафесар Яраслаў Владарчык.

- Патрэбна было некалькі дзясяткаў гадоў, каб ідэю пацвердзілі іншыя вучоныя, Ян Кэплер потым Ісаак Ньютан, яны даказалі, што Мікалай Капернік распачаў шлях, па якім трэба ісці, каб спазнаць сапраўдную канструкцыю космасу і сонечнай сістэмы. Я магу расказаць цікавінку, што дзень народзінаў Мікалая Каперніка мы ведаем не з дакументаў, а з гараскопа. Гараскоп паставіў невядома хто, а захаваў адзіны вучань Каперніка. Такім чынам гараскоп, які называе дату 19 лютага, стаў падставай Дня польскай навукі.

547 гадоў пасля з’яўлення Мікалая Каперніка на свет у Торуні, польскія вучоныя даследуюць столькі галін, што смела можна сказаць, што займаюць першыя месцы сярод найлепшых у свеце:

Ігнацы Лукасевіч – вынаходнік нафтавай лямпы, Ян Чахральскі, які апрацаваў метад замерання крышталізацыі металаў, Яцэк Карпіньскі, які зрабіў першы ў свеце персанальны кампутар – мінікампутар К-202. Аказваецца, што тэлебачанне таксама паўстала дзякуючы паляку – у 1897 годзе Ян Шчэпанік стварыў тэлектроскап, прыладу, якая перадавала на адлегласць рухомую карцінку разам з гукам. На першай стужцы вучоны запісаў аперацыю жывата. Таксама палякі займаюць першыя месцы па перасадках ворганаў, выкарыстоўваюць дзеля гэтага робаты. Займаюць вядучае месца па вытворчасці графену. Блакітны лазер, аўтамабільныя дворнікі – гэта таксама вынаходніцтвы палякаў. На жаль, ніводзін вынаходнік не зарабіў на іх гіганцкіх грошай, іншыя выкарыстоўвалі ідэі палякаў без патэнту.

Дзень польскай навукі, вызначаны на 19 лютага, павінен прыгадваць пра дасягненні польскіх вучоных ад самых ранніх часоў да сёння.

яс

Эфірны выпуск перадачы «Навука і тэхніка» ў далучаным файле

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка