Беларуская Служба

Шведская армія прайграе каранавірусу

08.04.2020 15:33
Ваенныя вучэнні Аўрора-20 планавалася правесці з 11 траўня па 4 чэрвеня 2020 года.
.
.Foto: Fot.: Pixabay/DariuszSankowski

Узброеныя сілы Каралеўства Швецыі паведамляюць аб пераносе на нявызначаны тэрмін найбуйнейшых вучэнняў пад кодавай назвай Aurora-20. Прычынай такога рашэння з'яўляецца пандэмія COVId-19.

Ваенныя вучэнні Аўрора-20 планавалася правесці з 11 траўня па 4 чэрвеня 2020 года. Гэта павінны былі быць найбуйнейшыя ваенныя вучэнні шведскай арміі за апошнія 25 гадоў. Паводле плану манеўраў, у паветры, на сушы і ў моры была бы задзейнічаная значная частка шведскіх Узброеных сілаў і 3 тысяч саюзных войскаў. Раней у манеўрах удзельнічала 19 тыс. чалавек персаналу і 1,5 тыс. салдат у саюзных дзяржаваў.

Праблемы, звязаныя з удзелам у вучэннях гэтага года, пачаліся і раней, з дэкларацый некаторых хаўруснікаў аб адмене ўдзелу ў манеўрах. Першай сваю долю адклікала Канада, а пазней Германія, у той час як Вялікабрытанія паведаміла аб значным скарачэнні свайго кантынгенту. Як паведамляла агенцтва AP, яшчэ да нядаўняга часу поўную гатовасць да ўдзелу дэкларавалі ЗША і Фінляндыя.

Аднак у выніку шведскія ўзброеныя сілы з-за нарастаючай хвалі захворвання караніврусам вырашылі перанесці вучэнні Aurora-20. Афіцыйна яны былі толькі адкладзеныя, але без указання дакладнага тэрміну.

У сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса і адменай вучэнняў планы па падрыхтоўцы рэзервістаў таксама змяніліся. Па словах начальніка па падрыхтоўцы і развіцці шведскіх Узброеных Сіл генерала Ёхана Свенсана, у 2020 годзе былі прыпыненыя зборы прызыўнікоў на пробныя вучэнні.

Акрамя таго, адмененыя ўсе вучэнні шведскіх войскаў тэрытарыяльнай абароны. 20-ці тысячнае фармаванне цалкам засяроджана на барацьбе з эпідэміяй каранавіруса.

defence24.pl/эж