Беларуская Служба

Хтосьці падміргвае нам з космасу?

04.06.2020 18:09
Навукоўцы выявілі светлавыя сігналы з цэнтра Млечнага шляху.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/ Kathy_Salinas

На міліметровых хвалях навукоўцы выявілі змяненне сігналаў з цэнтра Млечнага шляху. З'ява назіралася з выкарыстаннем сістэмы радыётэлескопаў ALMA.

 «Гэта можа быць вынікам эфекту, апісанага адмысловай тэорыяй адноснасці Альберта Эйнштэйна», паведамляе Нацыянальная астранамічная абсерваторыя Японіі.

Паводле навукоўцаў, у цэнтры Млечнага шляху знаходзіцца радыёкрыніца Sagitarrius A *, карацей Sgr A *. Навукоўцы мяркуюць, што ў яго цэнтры – вялізарная чорная дзірка, якая важыць прыблізна ў 4 мільёны разоў больш Сонца.

Паводле вучоных, святло, якое мы цяпер назіраем, выходзіць не з чорнай дзіркі, а з матэрыі ў газавым дыску вакол яе.

Астраномы ўжо раней выявілі, што радыёкрыніца Sgr A * часам мае ўспышкі ў дыяпазоне міліметровых хваляў. Даследчыкі назіралі мірганне не толькі па радыёхвалі, але і ў інфрачырвоным і рэнтгенаўскім выпраменьваннях.

Новыя назіранні, зробленыя з дапамогай сістэмы радыётэлескопаў ALMA, праводзіліся на працягу 10 дзён, па 70 хвілін кожны дзень. Гэта дазволіла выявіць дзве тэндэнцыі змены яркасці крыніцы. Адзначалася перыядычная зменлівасць яркасці ў 30 хвілін і штогадзінныя змены.

Сетка радыётэлескопаў ALMA гэта сістэма 66 радыётэлескопаў дыяметрам у 12 і 7 метраў, якія працуюць на поўначы Чылі.

Праект ажыццяўляецца сумесна Еўропай, Паўночнай Амерыкай і Усходняй Азіяй.

Еўропа прадстаўлена Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыяй (ESO), членам якой зʼяўляецца Польшча.

яс

 

  

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка