Беларуская Служба

Airbus плануе масавыя звальненні

01.07.2020 18:03
Гаворка ідзе нават пра 15 тысяч супрацоўнікаў.
Airbus
AirbusPhoto: mrminibike/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўніцтва канцэрна Airbus плануе масавыя звальненні. Урад гарантуе, што прыме меры, каб дапамагчы звольненым супрацоўнікам. Супраць планаў кампаніі пратэстуюць прафсаюзы.

Звальненні закрануць 15 тысяч супрацоўнікаў. Траціна з якіх працуе ў Францыі, дзе знаходзіцца галоўны офіс групы. Астатнія працуюць, сярод іншага, у Германіі, Вялікабрытаніі і Іспаніі.

Прычынай гэтага кроку з'яўляецца авіяцыйны застой з-за пандэміі кaрaнавіруса. Французскі ўрад плануе дапамагчы тым, хто можа застацца без працы. У сваю чаргу дзяржсакратар па транспарце Жан-Батыст Джебары аб’яцае інвестыцыі ў распрацоўку экалагічных самалётаў новага пакалення са зніжаным спажываннем шкоднага паліва. Ён называе іх „зялёнымі самалётамі” і дадае, што гэта дазволіць захаваць дзве тысячы працоўных месцаў.

Канчатковае рашэнне аб скарачэнні колькасці супрацоўнікаў групы Airbus абвесціць заўтра.

аз