Беларуская Служба

Скідзель: 22 базавыя велічыні за бел-чырвона-белы сцяг на плячах

17.09.2020 11:18
У Гродзенскім раённым судзе аштрафавалі шэсць жыхароў Скідзеля за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Аўдыё

Штрафы – ад 20 да 22 базавых велічынь.

Паводле пратаколаў складзеных міліцыяй, усе яны 6 верасня знаходзіліся ў цэнтры горада, у некаторых на плячах былі бел-чырвона-белыя сцягі.

Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які прысутнічаў на судзе, звяртае ўвагу на тое, што нікога з абвінавачаных міліцыянеры не азнаёмілі з іх правамі, нікому не далі копію пратакола на рукі.

Сведкамі ў суд прывезлі выпадковых мінакоў са Скідзеля, якія не здолелі нават пацвердзіць прысутнасць абвінавачаных у той дзень на плошчы.

Тым не менш, суд бярэ пад увагу толькі міліцэйскія пратаколы і выносіць рашэнне аштрафаваць людзей аж на 22 і 20 базавых велічынь толькі за тое, што людзі са сцягамі пастаялі на вуліцы.

«Суд па сутнасці стаўся карным органам, які афармляе гэты палітычны пераслед людзей, якія не парушаюць заканадаўства», – Уладзімір Хільмановіч.

Дарэчы, пасля суда, скідзельцам уручылі чарговыя позвы ў міліцыю. Праваfбаронца не выключае, што супраць іх узбуджаны новыя адміністратыўныя справы.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ