Беларуская Служба

Марш нацыянальнага сцяга прайшоў у суботу ў цэнтры Варшавы

20.09.2020 19:18
«Дух беларускай нацыі адрадзіўся, паказаў свой патэнцыял».
Аўдыё
  • Беларусы Варшавы адзначылі свята бел-чырвона-белага сцяга
Марш сцяга ў Варшавефота: Н. Грышкевіч/БСПР

19 верасня беларусы святкуюць Дзень нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоні». 29 гадоў таму Вярхоўны Савет зацвердзіў іх у якасці дзяржаўных. Прайшло тры дзесяцігоддзі і сцяг вярнуўся на беларускія вуліцы, стаў сімвалам Новай Беларусі. Марш нацыянальнага сцяга прайшоў у суботу ў цэнтры Варшавы.

«Апошнія падзеі паказалі, што дух беларускай нацыі адрадзіўся, паказаў свой патэнцыял», – адзначае Анатоль Міхнавец з Беларускай нацыянальнай памяці.

- Наш народ паказаў той патэнцыял, які быў схаваны. Вельмі часта любяць казаць пра беларусаў як пра партызанскую нацыю, што яны трымаюць дулю ў кішэні. Мы трымаем не дулю ў кішэні, а бел-чырвона-белы сцяг, трымаем нацыянальную ідэю ў сваёй душу. Зараз яна ўздымаецца. Я вельмі рады, што людзі трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі і змагаюцца за іх.

Пад музыку, спевы, з плакатамі і, канешне, сцягамі, удзельнікі прайшлі да Старога гораду, дзе на Замкавай плошчы адбыўся невялікі мітынг.

Зладзілі акцыю «Центр беларускай салідарнасці», «Беларускі моладзевы хаб» і «Беларуская нацыянальная памяць».

слухайце аўдыё

нг