Беларуская Служба

Чальцы прэзідыуму Каардынацыйнай рады гатовы вярнуцца ў Беларусь

27.09.2020 19:35
За мяжой знаходзяцца сябры прэзідыуму Вольга Кавалькова і Павал Латушка.
Uczestnicy protestów na Białorusi
Uczestnicy protestów na BiałorusiPAP/EPA/STR

Чальцы прэзідыуму Каардынацыйнай рады па мірнай перадачы ўлады гатовыя вярнуцца ў Беларусь пры гарантыі бяспекі з боку Расіі ды Еўрапейскага Звязу. Пра гэта заявіў сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождь»:

-Мы неадкладна гатовыя вярнуцца ў Беларусь і прыступіць да перамоваў. Бо краіна каціцца ў эканамічную прорву. Калі ўладам не ўсё роўна, яны прыступяць да дыялогу з грамадствам – прадметна і канкрэтна.

За мяжой знаходзяцца сябры прэзідыуму Вольга Кавалькова і Павал Латушка, а Максім Знак, Марыя Калеснікава, Лілія Уласава – за кратамі. У Беларусі і свабодзе застаюцца Святлана Алексіевіч і Сяргей Дылеўскі.

эж