Беларуская Служба

Беларусы Варшавы ладзяць акцыю за разрыў кантракту нарвежскай кампаніі Yara з "Беларуськаліем"

19.04.2021 07:33
Акцыя ў Варшаве будзе доўжыцца ўвесь тыдзень, ад 19 да 23 красавіка.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Marianna Ianovska/shutterstock.com

У жніўні 6500 працаўнікоў "Беларуськалію" падпісалі народныя патрабаванні. Ад таго часу супраць рабочых пашыраюцца рэпрэсіі. 6 з іх патрапілі пад крымінальны пераслед, 30 – уцяклі з краіны. Андрэй Прылуцкі затрыманы па патрабаванню беларускага рэжыму на тэрыторыі Расіі. Больш за 120 чалавек, якія падтрымалі страйк, звольненыя. Руслан Акостка асуджаны на 3 гады калоніі.

У гэты ж час буйная нарвежская кампанія Yara працягвае супрацоўнічаць з нелегітымнай уладай і спансараваць катаванні беларусаў. Галоўным акцыянерам кампаніі з'яўляецца ўрад Нарвегіі, таму варта аказваць ціск на ўлады дзяржавы, каб яны адмовіліся ад супрацы, - адзначае арганізатар пікетавання Лена Копач.

- Мы вырашылі прыходзіць да кансуляту кожны дзень, каб давесці да іх, наколькі гэта важна - перастаць працаваць з "Беларуськаліем". Галоўны акцыянер кампаніі Yara - нарвежскае Міністэрства гандлю, таму мы прыходзім пад кансулят краіны.

Акцыя ў Варшаве будзе доўжыцца ўвесь тыдзень, ад 19 да 23 красавіка, з 14 да 17 гадзіны.

«Праз абмежаванні каля будынку можа знаходзіцца не больш за 5 чалавек, але вы можаце прыйсці і пакінуць подпіс пад петыцыяй, якая пазней будзе перададзена ў кансулат. Калі ласка, прыходзьце, не спыняемся! Штодзённа з 14 да 17 на вуліцы Armii Ludowej, 26», – заклікаюць арганізатары.

Лена Копач/нг

слухайце аўдыё

Сёння яшчэ адзін работнік ААТ «Беларуськалій» увайшоў у стачку

22.10.2020 10:24
«Каб выйграць, нам трэба паверыць у тое, што мы гэтага вартыя, бо ўсе перамогі пачынаюцца з перамогі над самім сабой». 

«Беларуськалій» паабяцаў зняць дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў і ўзяць назад звольненых

21.01.2021 12:03
Адпаведны прэс-рэліз быў апублікаваны 20 студзеня на сайце «Беларуськалію».

35 тысяч чалавек заклікаюць Yara спыніць супрацоўніцтва з Беларуськаліем

27.02.2021 13:19
Раней нарвежскай кампанія асудзіла парушэнне правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі.