Беларуская Служба

24 красавіка 1920 году быў падпісаны сакрэтны ваенны дагавор паміж Польшчай і Украінай

24.04.2021 09:11
Ваенны дагавор паміж бакамі быў часткай больш шырокай дамовы.
Аўдыё
  • 24 красавіка 1920 году быў падпісаны сакрэтны ваенны дагавор паміж Польшчай і УНР.

Ваенны дагавор паміж бакамі быў часткай больш шырокай дамовы – «Варшаўскага дагавору», які быў падпісаны ў Варшаве тры дні раней 21 красавіка 1920. Трэба адразу сказаць, што дагавор быў заключаны ў перыяд вайны паміж Украінскай Народнай Рэспублікай і бальшавіцкай Расіяй, а таксама польска-савецкай вайны.

На падставе гэтай дамоўленасці польскія ўлады прызнавалі існаванне УНР

А таксама адмаўляліся ад прэтэнзіяй на тэрыторыі Украіны з часоў падзелу Рэчы Паспалітай. Былі таксама прызнаныя межы. «Варшаўскі дагавор» ствараў умовы для падпісання ваеннага дагавору.

На моцы гэтай дамоўленасці войскі Украіны і Польшчы акрэсліваліся як саюзныя і ўдзельнічалі ў супольных вайсковых аперацыях. Гаворка ішла пра сумесныя дзеянні супраць бальшавіцкіх войскаў на тэрыторыі Украіны. Дагаворам прадугледжвалася таксама сумеснае планаванне вайсковых аперацыяў. Украінскі бок быў абавязаны забяспечыць польскія войскі ўсім неабходным у перыяд рэалізацыі вайсковых дзеянняў. Агульна, гэтая дамоўленасць была карыснай для Украіны, бо фактычна Польшча накіроўвала свае войскі і ваенныя рэсурсы на падтрымку боездольнасці ўкраінскага войска і вызвалення тэрыторыі Украіны ад бальшавікоў.

Вынікам гэтай дамовы была паспяховая Кіеўская аперацыя ўкраінскіх і польскіх войскаў 26 красавіка 1920 году і вызваленне Кіева.
Ваенны дагавор быў падпісаны украінскім генералам Уладзімірам Сінклерам і бліжэйшым супрацоўнікам Юзэфа Пілсудскага, кіраўніком польскай контрвыведкі Валерым Славэкам.

Рыжскі дагаворы спыніў сакрэтную дамову з УНР

Фармальна «Варшаўскі дагавор» і прывязаны да яго ваенны дагавор паміж Польшчай і Украінскай Народнай Рэспублікай быў дзейсны да моманту падпісання Рыжскага дагавору ў сакавіку 1921 году паміж РСФСР і Польшчай, які заканчваў польска-бальшавіцкую вайну. Польшча прызнавала не толькі РСФСР, але і УССР, што ў сваю чаргу азначала ануляванне дамовы з 1920 году.

Павел Усаў


Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара