Беларуская Служба

Вялікі энергетычны канцэрн ствараецца, каб Польшча магла вярнуцца на шлях хуткага развіцця

12.05.2021 11:05
Мультыэнергетычны канцэрн створаць тры кампаніі: Lotos, PGNiG і Orlen.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Autorstwa LeoWolfert

Сучасны мультыэнергетычны канцэрн будзе служыць развіццю польскай эканомікі. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Яцэк Сасін. Учора ўрад Польшчы прыняў рэзалюцыю, якая акрэслівае кірунак дзейнасці, звязанай з кансалідацыяй канцэрнаў Orlen, Lotos і PGNiG.

Кіраўнік Міністэрства дзяржаўных актываў заявіў, што стварэнне канцэрна дазволіць польскай эканоміцы вярнуцца на шлях хуткага развіцця:

- Гэта робіцца дзеля дабра Польшчы, для нашай будучыні, каб польская эканоміка ў пераходны перыяд пасля пандэміі вярнулася на шлях дынамічнага развіцця. Гэтае спалучэнне, а таксама іншыя рашэнні ў галіне энергетыкі робяцца з такімі мэтамі. Наша эканоміка павінна быць мацнейшая, больш інавацыйная, каб справіцца з задачамі, якія перад намі стаяць.

Мультыэнергетычны канцэрн створаць тры кампаніі: Lotos, PGNiG і Orlen, які стануць лідарам новага прадпрыемства. Зліццё адбудзецца праз паглынанне Орленам астатніх дзвюх кампаній. Здзелка будзе безнаяўнай, а дзяржава будзе ўладальнікам паловы акцый новай кампаніі.

ІАР ПР/нг