Беларуская Служба

ФПБ ініцыюе пазоў у Міжнародны суд ААН з-за санкцый у дачыненні да «Белавіі»

08.06.2021 08:14
«У Беларусі ўсё шыварат-навыварат. Тыя, хто катуе, абвінавачваюць у катаваннях катаваных, а тыя, хто парушае правы, вінавацяць у іх парушэннях іншых».
Аўдыё
  • А. Ярашук пра дзейнасць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ініцыюе пазоў у Міжнародны суд ААН з-за санкцый у дачыненні да «Белавія. «Мы ініцыюем пазоў у Міжнародны суд ААН для таго, каб была дадзена прававая ацэнка такіх дакументаў» – было паведамлена на сайце ФПБ на мінулым тыдні.

У сувязі з забаронай палётаў самалётаў Белавіі ў краіны ЕС, акрамя скаргі ў Міжнародны суд ААН, будзе таксама пададзены пазоў у Вярхоўны суд Беларусі для ацэнкі правамернасці дадзеных дзеянняў. Аб гэтым заявіў кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда на сустрэчы з працоўным калектывам «Белавія».

«У Беларусі ўсё шыварат-навыварат. Тыя, хто катуе, абвінавачваюць у катаваннях катаваных, а тыя, хто парушае правы, вінавацяць у іх парушэннях іншых», – гаворыць старшыня Кангрэсу незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

- Калі б яны яшчэ абаранялі правы працоўных, ім цаны б не было. Гэта ўжо паза рэальнасцю, як наогул усё, што адбываецца ў Беларусі. Гэта сюр нейкі. Тыя, якія катуюць, абвінавачваюць катаваных у катаванні, тыя, хто ўсё што можна парушаюць, абвінавачваюць тых, супраць каго гвалт яны ўчыняюць. Усім вядома, чаму краіны ЕЗ увялі гэтыя захады, усім зразумела – адбыўся тэрарыстычны захоп заможнікаў. Гэта ўсё з хворай галавы на здаровую. Хай яны і далей пішуць, далей губляюць твар.

Ужо 20 гадоў Міжнародная арганізацыя працы займаецца Беларуссю. Няма ў свеце краіны, з вельмі разнастайнымі палітычнымі і эканамічнымі рэжымамі, якая б падвяргалася такой пільнай увазе і такім пакаранням, як Беларусь.

У суботу ноччу пачалі дзейнічаць абмежавальныя меры з-за прымусовай пасадкі пасажырскага рэйса авіякампаніі Ryanair ў Мінску. Санкцыі ўведзеныя супраць нацыянальнага авіяперавозчыка «Белавія» і іншых беларускіх авіякампаній. Ім забаронена перасякаць еўрапейскую паветраную прастору і прызямляцца ў аэрапортах краін ЕС, а таксама еўрапейскім нацыянальным авіяперавознікам цяпер нельга лётаць у Беларусь. Дазволены толькі экстраныя пасадкі і палёты.

23 мая ў аэрапорце Мінска здзейсніў вымушаную пасадку самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Авіякампанія паведаміла, што самалёт прызямліўся ў Мінску, бо беларускія авіядыспетчары інфармавалі аб патэнцыйнай пагрозе на борце лайнера. Інфармацыя аб мініраванні самалёта пазней не пацвердзілася. Быў затрыманы былы галоўны рэактар парталу Nexta Раман Пратасевіч, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі Сафія Сапега.

слухайце аўдыё

нг