Беларуская Служба

Польшча плануе змагацца з дэмаграфічным крызісам

18.06.2021 13:43
Найбольш увагі звяртаецца надаецца зменам на рынку працы.
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPrzemysław Goławski

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі разам з міністрам па пытаннях сям’і Марленай Малонг абвесціў учора, 17 чэрвеня аб пачатку новай сацыяльнай праграмы, якая павінна дапамагчы пераадолець дэмаграфічны крызіс. Гэта не першы крок ўраду Польшчы ў гэтым напрамку. Сённяшняе выданне Gazeta Wyborcza аналізуе, як працавалі ранейшыя праграмы і які патэнцыял закладзены ў новым плане.

Найбольш увагі звяртаецца надаецца зменам на рынку працы. Паводле «Дэмаграфічнай стратэгіі 2040» цяперашнія і будучыя бацькі павінны ахоўвацца ад звальнення. Такім прывілеем змогуць карыстацца тыя, у каго дзіцё малодшае за адзін год. На цяперашні момант падобныя ўмовы датычаць жанчын, аднак з увядзеннем «Дэмаграфічнай стратэгіі», такая норма распаўсюдзіцца і на мужчын.

Дадаткова, калі ў пары з’явіцца другое і наступнае дзіця, яны змогуць разлічваць на дадатковую фінансавую дапамогу, на працягу двух гадоў. Разам яны атрымаюць 12 тысяч злотых, а ў выпадку, калі дзіця народзіцца менш чым тры гады пасля папярэдняга – 24 тысячы злотых (перавядзі ў еўра і напішы ў дужках, а атаксама скажы ў эфіры). Урад збіраецца таксама палегчыць умовы куплі кватэраў для сем’яў з дзецьмі.

Увага звяртаецца не толькі на маладых бацькоў, але і на тых, хто ўжо гадуе дзяцей. Павінны стварыцца цэнтры дапамогі сем’ям, а ў медыяпрасторы будуць з’яўляцца матэрыялы, якія прасоўваюць сямейныя каштоўнасці.

Некаторыя эксперты канстатуюць, што праблемай у гэтым плане з’яўляецца факт, што кошты сацыяльных праграмаў панясуць працадаўцы. Працадаўцы будуць менш ахвотна заключаць сталыя дамовы, аддаваць перавагу часовым кантрактам, якія не гарантуюць падтрымкі, прадугледжанай у праграме. Чытаем таксама, што маладым людзям не асабліва важна фінансавая падтрымка, а ўмовы, у якіх яны хацелі б нарадзіць і гадаваць дзяцей тут, у Польшчы, а не за мяжой, пішуць у выданні Gazeta Wyborcza.

аев