Беларуская Служба

Беларускія ўлады шукаюць магчымасці закрыць нелаяльныя грамадскія арганізацыі

29.06.2021 09:20
Гэтым разам Міністэрства юстыцыі загадала праверку дакументаў руху «За свабоду».
Аўдыё
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:cloudhoreca/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства юстыцыі Беларусі хоча пракантраляваць дзейнасць чарговай незалежнай арганізацыі. Гэтым разам будуць правераны дакументы руху «За свабоду». Кіраўніцтва арганізацыі занепакоена тым, што гэта можа прывесці да забароны дзейнасці.

Старшыня арганізацыі Юры Губарэвіч распавёў, што Міністэрства юстыцыі патрабуе, каб дакументы, якія датычацца яго дзейнасці, былі перададзены да 13 ліпеня. Магчыма, такім чынам улады шукаюць падстаў для закрыцця нелаяльных у адносінах улады арганізацый, – адзначае Губарэвіч.

- Рух «За свабоду» – не адзіная грамадская структура, якая атрымала такое прадпісанне на праверку. Магчыма, усё гэта робіцца ў выкананні распараджэння Аляксандра Лукашэнкі аб падзеле арганізацый і палітычных партый на лаяльныя і нелаяльныя. І больш жорсткага стаўлення, а нават ліквідацыі тых структур, якія ўлады палічаць нелаяльнымі.

Рух «За свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Яго мэта – пабудаваць незалежную і дэмакратычную Беларусь.

Уся гутарка ў далучаным файле аўдыё

нг