Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў з прэм'ер-міністрам Японіі пра Ініцыятыву трох мораў

24.07.2021 13:25
Дуда запрасіў прэмʼер-міністра Сугу ў Польшчу, якая мае намер арганізаваць польска-японскі эканамічны форум з удзелам прадстаўнікоў японскага дзелавога свету.
Прэзідэнт Анджэй Дуда на Алімпіядзе ў Японіі фота: PAP/Leszek Szymański

Урад Японіі падтрымлівае Ініцыятыву трох мораў. У гутарцы з прэзідэнтам Анджэем Дудам, які знаходзіўся з візітам у Токіа, прэм'ер-міністр Японіі Ёсіхідэ Суга запэўніў, што яго краіна зацікаўлена ўдзелам у праекце. Японія можа стаць яшчэ адным партнёрам, акрамя ЗША і Германіі, на форуме па супрацы 12 краін Цэнтральнай Еўропы. Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў Польскаму радыё, што ўрад Японіі лічыць супрацоўніцтва з Польшчай стратэгічна важным.

- Мяне цешыць, што прэм’ер-міністр Японіі падкрэсліваў стратэгічную ролю супрацы з Польшчай, калі гаворка ідзе пра краны Цэнтральнай Еўропы і агулам Еўрапейскі Саюз. Мяне вельмі цешыць таксама вялікае зацікаўленне ўраду Японіі нашай супрацай у рамках Ініцыятывы трох мораў.

Падчас перамоваў прэзідэнта Польшчы і прэмʼер-міністра Японіі гаворка ішла ў асноўным пра палітычныя і эканамічныя пытанні. Прэзідэнт Дуда запрасіў прэмʼер-міністра Сугу ў Польшчу, якая мае намер арганізаваць польска-японскі эканамічны форум з удзелам прадстаўнікоў японскага дзелавога свету.

Сёння завяршаецца візіт прэзідэнта Дуды ў Японію.

IAR