Беларуская Служба

«Кожная ўлада імкнецца абмежаваць правы чалавека, таму трэба ведаць свае правы і ўмець іх адстойваць»

30.07.2021 08:20
Пытанню правоў чалавека быў прысвечаны семінар, які прайшоў у Варшаве.
:
фота:Беларускі дом у Варшаве

Ужо амаль год, як у Беларусі пачаўся беспрэцэдэнтны па маштабе крызіс у галіне правоў чалавека. У адказ на гэта паўстаў моцны рух за свабоду, дэмакратыю і справядлівасць. Адным з найважнейшых патрабаванняў сталі павага і выкананне правоў чалавека.

Аднак што такое «правы чалавека» і як яны працуюць? Што менавіта трэба ведаць і памятаць, каб не паўтарыць жудасных памылак у новай Беларусі? На гэтыя пытанні можна атрымаць адказы на семінары, які зладзіў 29 ліпеня Беларускі дом у Варшаве.

«Незалежна ад таго, які дзяржаўны лад у краіне, кожная ўлада мае тэндэнцыю да абмежавання правоў чалавека, таму жыхары павінны ведаць свае правы і ўмець іх адстойваць», – адзначыў дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

На семінар дакладчыкам быў запрошаны Валдзіс Фугаш – праваабаронца, эксперт і трэнер у галіне нефармальнай адукацыі, удзельнік каманды Human constanta.

Беларускі дом у Варшаве/нг